На Дзятлаўшчыне выбіралі лепшага кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні
На базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу на званне лепшага кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. У ім прынялі ўдзел канкурсанты з шасці ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны: Аляксандр Нічыпаровіч (СШ № 1 г. Дзятлава), Мікалай Губко (гімназія № 1 г. Дзятлава), Аляксандр Грынцэвіч (Новаяльнянская СШ імя А. А. Шаўчук), Святаслаў Буяк (Казлоўшчынская СШ), Сяргей Аленчык (Гезгалаўская СШ), Анатоль Лакцевіч (Круцілавіцкая СШ).
Раённы этап конкурсу складаўся з двух мерапрыемстваў: прадстаўленне вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці на працягу навучальнага года і творчага самапрадстаўлення ўдзельніка конкурсу на сцэне “Патрыёт зямлі беларускай”. Прэзентуючы свой працоўны вопыт, настаўнікі аргументавана даказалі, наколькі важна патрыятычнае выхаванне навучэнцаў, якая аб’ёмная, пастаянная, а галоўнае – эфектыўная работа праводзіцца.
– Гэты конкурс дапамагае кіраўнікам па ваенна-патрыятычным выхаванні не толькі раскрыць сябе, але і абмяняцца вопытам, абмеркаваць перспектыўныя ідэі і праекты па выхаванні моладзі, – адзначыў старшыня журы, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.
Вынікі раённага этапу конкурсу будуць агучаны 5 кастрычніка, пераможца прадставіць Дзятлаўскі раён на абласным этапе.
Наталля ПАЗНЯК,
метадыст раённага метадычнага кабінета
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Беларуси начата массовая уборка озимого ячменя, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…
Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…
На базе ўстановы аховы здароўя прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Дзятлаўскага РАНС. https://www.youtube.com/embed/6KwvqSCjaZY Адпаведна тактычнай задумцы, умоўны…
Лето – горячая пора не только для аграриев, но и для дятловских спасателей. Пока комбайны…
В отделе загса Дятловского районного исполнительного комитета 2 июля с 14.00 до 16.00 в рамках…
Сертификаты централизованного тестирования начали выдавать в Беларуси сегодня, сообщает БЕЛТА. Забрать документ можно в пункте,…