Categories: Падзеі

Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 33 фізічныя асобы на агульную суму 3,1 тысячы рублёў

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца не толькі пытанне аб законным атрыманні, эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні бюджэтных сродкаў пры будаўніцтве аб’ектаў, але і выкананне дзеючага заканадаўства, нарматыўна-прававых актаў пры ажыццяўленні будаўнічай дзейнасці.

Адным з парушэнняў, якія часта сустракаюцца, з’яўляецца парушэнне правілаў прыёмкі аб’екта ў эксплуатацыю, калі аб’ект здаецца з не выкананымі ў поўным аб’ёме або наогул не выкананымі будаўнічымі работамі, не зманціраваным абсталяваннем, адхіленнямі ад патрабаванняў зацверджанага праекта, адсутнасцю ў праекце ўнесеных змяненняў або не поўнага камплекта дакументацыі на момант уводу. Асабліва гэта тычыцца аб’ектаў будаўніцтва, якія рэалізуюцца згодна з інвестыцыйным дагаворам, у якім указаны канкрэтныя тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага дагавора.

Асноўнымі прычынамі, з-за якіх узнікнікаюць парушэнні, з’яўляюцца: жаданне заказчыка сэканоміць на праектна-каштарыснай дакументацыі, што прыводзіць да выканання дадатковых работ, патрэба ў якіх выяўлена ў час будаўніцтва або ў час работы камісіі па прыёмцы будынкаў; неаднаразовыя змены зацверджанага праекта па ініцыятыве заказчыка; будаўніцтва пры адначасовым праектаванні, калі ў падрадчыка адсутнічае ўвесь праект, а будаўніцтва вядзецца з аднаго ліста з наступнымі раздзеламі праекта, якія поўнасцю не адпавядаць; адсутнасць фінансавання на некаторых этапах будаўніцтва, што асабліва важна пры пастаўцы, мантажы і наладцы абсталявання; нядобрасумленныя адносіны падрадчыка па віне якога неабгрунтавана зацягваюцца тэрміны будаўніцтва. Акрамя таго, з-за адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў выконваюцца работы неналежнай якасці з наступным выпраўленнем у адпаведнасці з патрабаваннямі праекта, што прыводзіць да дадатковых выдаткаў, неналежнага планавання этапаў будаўніцтва, чарговасці выканання будаўнічых аперацый, комплексу работ. Усе вышэйпералічаныя праблемы прыводзяць да таго, што ў час работы камісіі па прыёмцы аб’ектаў будаўніцтва заказчыкі сумесна з падрадчыкамі шукаюць розныя “хады”, а таксама іншыя спосабы для атрымання станоўчых заключэнняў, у той час як фактычна аб’екты не гатовы да эксплуатацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

За мінулы перыяд 2017 года Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці за парушэнні правілаў прыёмкі аб’ектаў будаўніцтва прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 33 фізічныя асобы на агульную суму 3,1 тысячы рублёў.

Н. КРЫВІЦКАЯ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 час ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

2 часа ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

2 часа ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

2 часа ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

2 часа ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

4 часа ago