Дзятлаўскае раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь” прадаўжае актыўную работу па прыцягненні новых староннікаў. Сёння яе рады папоўнілі супрацоўнікі райвыканкама. Білеты новым членам уручыў старшыня раённага аддзялення партыі Аляксандр Бараноўскі разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгай Рагачовай.

– На сёння ў саставе раённага аддзялення партыі 404 чалавекі. Няхай ваш прыклад паслужыць іншым, а жадаючыя ўступіць у нашы рады ўжо зноў ёсць. Партыя падтрымлівае палітыку Прэзідэнта, садзейнічае аб’яднанню прагрэсіўных сіл, зацікаўленых у пабудове моцнай краіны, сацыяльна справядлівага грамадства. Віншую вас з прыняццем правільнага рашэння, ганарова насіце сваё званне, – пажадаў новым партыйцам Аляксандр Станіслававіч.

Таццяна САНЮК

Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации