Партыйная дзейнасць. З устойлівай дынамікай развіцця

Пазачарговая канферэнцыя раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” прайшла на Дзятлаўшчыне пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення Аляксандра Бараноўскага з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі і начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай.

Акцэнтуючы ўвагу на дзейнасці раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” у перыяд з чэрвеня 2025-га па сакавік 2026 гадоў, Аляксандр Бараноўскі расказаў, што ў яго саставе на сёння 404 партыйцы. Раённае аддзяленне было зарэгістравана ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама 27 чэрвеня 2023 года. Яно дзейнічае згодна са Статутам партыі і вырашае палітычныя мэты, якія на добраахвотнай аснове аб’ядноўваюць грамадзян Беларусі – жыхароў Дзятлаўшчыны – для ажыццяўлення праграмных мэтаў, што садзейнічаюць фарміраванню і выказванню палітычнай волі ў палітычным жыцці грамадства.

У справаздачны перыяд работа вялася ў цесным узаемадзеянні з райвыканкамам, раённым Саветам дэпутатаў, працоўнымі калектывамі, грамадскасцю. Яна будавалася на аснове праграмы партыі, рашэнняў вышэйшых органаў і была скіравана на кансалідацыю грамадства, падтрымку курса Прэзідэнта Беларусі, рэалізацыю сацыяльна значных ініцыятыў на тэрыторыі раёна. Асноўныя намаганні засяроджваліся на ідэалагічным і патрыятычным выхаванні насельніцтва, удзеле ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, аказанні падтрымкі ўразлівым катэгорыям, рэалізацыі рэспубліканскіх і рэгіянальных праектаў. Сярод важных кірункаў было далучэнне да раённага аддзялення новых членаў партыі, у першую чаргу з ліку моладзі і прадстаўнікоў бюджэтнай сферы. За 2025 год іх колькасць павялічылася на 115 чалавек. 

Актыў партыі сустракаўся з працоўнымі калектывамі для інфармавання па асноўных кірунках унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, прымаў удзел у шэрагу рэспубліканскіх і абласных мерапрыемстваў. Сярод іх акцыя “Мы моцныя, калі адзіныя”, дыялогавая пляцоўка “Адзінства народа – сіла Беларусі”, навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” у рамках Дня беларускага пісьменства, дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, іншыя праекты і справы. Важным напрамкам у рабоце стала падтрымка дзяржаўных ініцыятыў.

У справаздачны перыяд раённае аддзяленне Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” прадэманстравала ўстойлівую дынаміку развіцця, а яго актыў пацвердзіў сваю ролю, што спрыяе кансалідацыі грамадства вакол агульнанацыянальных мэтаў.

Аляксандр Бараноўскі падзякаваў партыйцам за плённую работу і звярнуўся да староннікаў Беларускай партыі “Белая Русь” з заклікам папаўняць яе рады.     

Аб рабоце кантрольна-рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд расказала яе старшыня Таццяна Нікіпорчык.

Шляхам адкрытага галасавання ў бок павелічэння былі ўнесены змяненні  ў састаў савета раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”. Яго папоўнілі Наталля Калодка і Ірына Мішчанка.

Былі таксама абраны дэлегаты на IV пазачарговы з’езд Беларускай партыі “Белая Русь”. Імі сталі Аляксандр Бараноўскі, Марына Лашкоўская, Вольга Рагачова.

Напрыканцы канферэнцыі ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандр Бараноўскі ўручыў партыйныя білеты новым членам раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

12 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

12 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

14 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

15 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

16 часов ago