У Беларусі цяпер не плануецца змяненне парадку выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам. Аб гэтым заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Мурашкевіч на анлайн-канферэнцыі на тэму «Пенсійнае забеспячэнне: сёння і заўтра», што прайшла на сайтах БЕЛТА і міністэрства.
«Пытанне аб змяненні парадку выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам цяпер міністэрствам не разглядаецца», — адзначыла Наталля Мурашкевіч. Як паведамлялася БЕЛТА раней, у Беларусі на 1 студзеня бягучага года 25,4 працэнта атрымальнікаў пенсій прадаўжалі працаваць — 665,8 тыс. чалавек (год таму было 651,2 тыс., або 25,1 працэнта). Прадстаўніц прыгожага полу сярод працуючых пенсіянераў удвая больш, чым прадстаўнікоў моцнай палавіны (451,5 тыс. жанчын і 214,2 тыс. мужчын).
Нацыянальным заканадаўствам устаноўлена абмежаванне ў выплаце пенсій толькі для тых, хто меў высокую заработную плату ў мінулым і чый індывідуальны каэфіцыент заработку перавышае 1,3. Рэальна пенсійныя выплаты абмяжоўваюцца нязначна: большасць працуючых пенсіянераў атрымліваюць пенсіі без вылікаў.
Адно з пытанняў, што паступілі на анлайн-канферэнцыі, датычылася магчымасці стварэння асобнага інфармацыйнага рэсурсу для працаўладкавання пенсіянераў, якія жадаюць падзарабіць. «Незалежна ад спосабу атрымання саіскальнікам інфармацыі аб вакансіі права канчатковага выбару работніка застаецца за работадаўцам», — адказала начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння міністэрства Ларыса Яшкова.
Намеснік міністра Валерый Кавалькоў дадаў: «У апошнія гады ў Беларусі павялічвалася колькасць пенсіянераў. З улікам гэтага было прынята рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту — у мэтах утрымання суадносін колькасці грамадзян працаздольнага ўзросту і старэйшых за працаздольны ўзрост».
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…