Парадак у агульным доме

Рамонт і ўборка дарог, сяўба, маніторынг цэн, камунальныя даўжнікі, небяспечныя выпальванні – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе, якую правёў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка.

Месячнік навядзення парадку прадаўжаецца на Дзятлаўшчыне. Як далажыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, арганізацыі і прадпрыемствы “вядуць бой” са смеццем, якое засталося пасля зімы; падмятае вуліцы пры дапамозе тэхнікі і людскіх рэсурсаў РУП ЖКГ. На бягучым тыдні будзе прыбраны пясок з вуліц Чапаева і Кастрычніцкай у райцэнтры, участкаў дарог у Наваельні. Ямачны рамонт завершаны. Дарожныя службы прыступілі да фрэзеравання і асфальтавання аўтадарог раёна.

На жаль, навядзенне парадку на прысядзібных участках дзятлаўчан не абыходзіцца без сумных вынікаў. На мінулым тыдні адбыліся чатыры ўзгаранні сухой расліннасці з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця. Усе вінаватыя ў здарэннях атрымаюць папярэджанні або заплацяць штраф, а таксама кампенсуюць урон, нанесены прыродзе, калі гэта ўстановіць раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Дарэчы, усяго па Гродзенскай вобласці толькі за два выхадныя дні зарэгістраваны 16 загаранняў сухой расліннасці, з пачатку года – 207 на плошчы 51 гектар і 10 лясных пажараў на плошчы амаль 3 гектары.

У чарговы раз акцэнтавалі ўвагу на нарадзе на няўплаце за камунальныя паслугі. Па апошняй інфармацыі РУП ЖКГ у раёне 964 абанеты, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць на працягу трох месяцаў.

– Прымайце меры, не дапускайце нарошчвання даўгоў, – звярнуўся Віталій Шулейка да начальніка РУП ЖКГ Васіля Пецюка, – трымайце на кантролі інфармаванне насельніцтва. Жыроўкі павінны даходзіць да кожнага абанента, незалежна ад таго, папяровыя яны або электронныя.

На бягучым тыдні на Дзятлаўшчыне прадоўжацца маніторынгі цэн на тавары ў магазінах як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці. Мінулая праверка выявіла парушэнні ў гэтым кірунку.

Да Дня Перамогі па ўсім раёне пачалі прыводзіць у парадак помнікі і воінскія пахаванні.

– Да 9 Мая ўсе помнікі і абеліск павінны выглядаць годна. Дзесьці досыць простай уборкі, а дзесьці трэба правесці больш маштабныя работы. За ўсімі аб’ектамі замацаваны шэфскія арганізацыі і прадпрыемствы. Прыйшоў час актывізавацца, – адзначыў Віталій Шулейка.

Міністэрства адукацыі вызначыла даты галоўных урачыстасцяў для сёлетніх выпускнікоў – Апошняга званка і выпускных вечароў. Апошні званок прагучыць для навучэнцаў 23 мая. У гэты дзень у школах традыцыйна пройдуць урачыстыя лінейкі. Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў адбудуцца 12 чэрвеня.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago