Беражыце дзяцей ад небяспечных субкультур

Рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што 28 лютага ў Гомелі каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Сакрэт” міліцыя затрымала 200 прыхільнікаў руху ЧВК “Рэдан”, якія сабраліся там па закліках з сацыяльных сетак і месенджараў, 183 з іх былі непаўналетнімі.

Па інфармацыі праваахоўнікаў, субкультура ЧВК “Рэдан” узнікла як перайманне з японскага мультфільма “Геней Рэдан” і характэрна ўдзелам яе членаў у масавых бойках у гандлёвых цэнтрах.

Як пазней высветлілася ў міліцыі пры апытаннях, большасць затрыманых дзяцей паддаліся заклікам у сацсетках, бо зацікавіліся і хацелі паглядзець, некаторыя спадзяваліся зняць кантэнт, каб пашырыць сваю аўдыторыю. Аднак замест гэтага затрыманыя ва ўзросце да 16-ці гадоў будуць афіцыйна папярэджаны і пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, старэйшыя за 16 гадоў, якія збіраліся паўдзельнічаць у дэструктыўных дзеяннях з адпаведнай сімволікай і атрыбутыкай – прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.

Свае парады на гэты конт дарослым і дзецям даюць спецыялісты галіны адукацыі нашага раёна.

Алена Гарановіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама:

– На Дзятлаўшчыне аб нядаўна створанай злачыннай групіроўцы ўжо праінфармаваны ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу.

Каб непаўналетнія жыхары па няведанні не далучыліся да гэтай супрацьзаконнай субкультуры, інфармацыя таксама накіравана ва ўстановы адукацыі нашага раёна, размешчана на іх сайтах, у месенджарах, сацыяльных сетках, тэлеграм-канале “Паспяховае бацькоўства”.

Праз раённую газету і яе сайт звяртаюся да бацькоў.

Паважаныя дарослыя! Уважліва сачыце за захапленнямі вашых сыноў і дачок, цікаўцеся іх жыццём, кантралюйце, з кім у іх наладжаны стасункі, якія новыя рэчы з’явіліся ў іх побыце. Падпішыцеся на сваіх дзяцей у сацыяльных сетках, бо такім чынам вы зможаце даведацца пра кола іх віртуальных знаёмых, іх планы. Каб непаўналетнія не сталі ахвярамі злачынстваў і самі не былі ўцягнуты ў супрацьпраўныя дзеянні, трымайце на кантролі, дзе, як і з кім яны праводзяць вольны час, правядзіце гутарку, нагадаўшы дзіцяці, што жорсткасць і агрэсіўнасць можа прывесці да сумных наступстваў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я” пашырыў геаграфію

Сёлета ўдзельнікамі гэтага сямейна-спартыўнага свята на Дзятлаўшчыне стала 51 сям’я з Дзятлава і раёна, Шчучына,…

7 часов ago

Прайшлі практычныя заняткі па стральбе

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці…

10 часов ago

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

21 час ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

1 день ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

1 день ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

1 день ago