Categories: Улада

Пандусы і трафарэты — у дапамогу выбаршчыкам

Галасаваць на выбарах – законнае права кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Якім чынам у выбарчым працэсе могуць удзельнічаць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, карэспандэнтка газеты “Перамога” даведалася ў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Кастрычніцкага ўчастка для галасавання №9 Ігара Грынчука.

— Ігар Мікалаевіч, якія ўмовы створаны на вашым участку для выбаршчыкаў з абмежаванымі магчымасцямі?

— На Кастрычніцкім участку для галасавання №9, які размяшчаецца на першым паверсе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, створана безбар’ернае асяроддзе. Ганак будынка школы абсталяваны пандусам, па якім можна свабодна патрапіць на выбарчы ўчастак інвалідам-калясачнікам.

— Што рабіць пажылым людзям, якіх ужо падводзіць зрок?

— На выбарчым участку, як і належыць, ёсць павелічальная лупа, з дапамогай якой можна ўважліва разгледзець як выбарчы бюлетэнь, так і любую друкаваную інфармацыю. Для выбаршчыкаў, хто слаба бачыць або не бачыць, ёсць спецыяльныя трафарэты з выразанымі акенцамі, у якія ўкладваецца выбарчы бюлетэнь. Біяграфічную інфармацыю пра кожнага з кандыдатаў у дэпутаты можна ў вуснай форме даведацца ў членаў камісіі.

— Ці мае права прагаласаваць грамадзянін, які па стане здароўя не можа прыйсці на выбарчы ўчастак?

— Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых важных прычынах не можа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў сваю выбарчую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу ва ўчастковую камісію пры дапамозе іншых асобаў, напрыклад, праз родных, суседзяў. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрэбна.  Выбаршчык можа звярнуцца з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы свайго знаходжання ў дзень выбараў у любы час пасля ўтварэння ўчастковай камісіі, а ў дзень выбараў не пазней, чым за дзве гадзіны да заканчэння часу галасавання, гэта значыць — да 18 гадзінаў. Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка арганізуецца не менш, чым двума членамі ўчастковай камісіі.

— Як рэгіструюцца просьбы выбаршчыкаў па арганізацыі галасавання па месцы знаходжання?

— Вусныя і пісьмовыя просьбы выбаршчыкаў аб арганізацыі галасавання ў дзень выбараў па месцы іх знаходжання заносяцца ў спецыяльна складзены спіс, які падпісвае старшыня або сакратар участковай камісіі.

— Нагадайце графік работы Кастрычніцкага ўчастка для галасавання №9.

— Участак для галасавання працуе з 6 па 10 верасня з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзінаў. У дзень выбараў, 11 верасня, выбарчы ўчастак працуе з 8 гадзін да 20 гадзін.

Гутарыла Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago