У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава ў рамках падрыхтоўкі да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў конкурс-фестываль дзіцячага мастацтва “Памяць сэрца”.

На працягу месяца навучэнцы школы з першага па адзінаццаты класс пад кіраўніцтвам педагогаў рыхтавалі нумары для намінацый: “Вершы пра вайну”, “Песні ваенных гадоў”, “Мы малюем вайну”, “Тэатральная замалёўка”. У фестывалі прынялі ўдзел 36 навучэнцаў 1-4 класаў і 37 навучэнцаў 5-11 класаў.

На сцэне вучні ўзгадалі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, чыталі вершы, спявалі песні, а першакласнікі нават станцавалі. Вучаніца 4 “А” класа Ксенія Валяк  прадставіла пашуковую работу “Чалавек, які пакінуў пасля сябе светлую памяць”. Яна расказала пра подзвіг свайго прадзеда, святара Івана Комара. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі навучэнцы 1 “А” і 1 “Б”, 7 “Б”, 9 “А” класаў.

Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі адміністрацыі і вучнеўскага самакіравання, не змагло адразу падвесці вынікі конкурсу, але ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў фестывалю памятнымі сувенірамі. Пасля доўгага абмеркавання пераможцамі конкурсу-фестывалю “Памяць сэрца” прызнаны: у намінацыі “Вершы пра вайну” – Іван Урбановіч (4 “Б” кл.), Аляксандр Рэдзецкі  (11 “А” кл.), Сямён Муха ( 11 “Б” кл.) – 1 месца, Лізавета Юргель  (3 “А” кл.), Лізавета Якубоўская  (3 “А” клас), Караліна Мудрая  (10 кл.) – 2 месца, Максім Лаўрэнцьеў (2 кл.), Дар’я Мясаед  (9 “А” кл.) – 3 месца ; у намінацыі “песні венных гадоў” лепшымі сталі Дар’я Іода  (6 “А” кл.), Ангеліна Любарчык (6 “Б” кл.), Дар’я Бурдун  (4 “А” кл.), Вольга Глацько (2 кл.); у намінацыі “Мы малюем вайну” – Павел Крывулька  ( 7 “А” кл.), Анастасія Дарашкевіч (10 кл.), Анастасія Юргель  (7 “Б” кл.),Вадзім Зарубін  (7 “Б” кл.), Маргарыта Дораш  (7 “Б” кл.), Ганна Лаўрэнцьева (4 “Б”кл.).

Напрыканцы свята дырэктар школы Аксана Пацыновіч падзякавала ўсім дзецям і педагогам за актыўны ўдзел у конкурсе-фестывалі, пажадала творчых поспехаў і нагадала, што памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны павінна жыць у сэрцы кожнага чалавека. Кожны з нас павінен імкнуцца жыць у міры і згодзе, як з самім сабою, так і з іншымі людзьмі. І заўсёды трэба памятаць пра тых, дзякуючы каму сёння мы можам жыць пад мірным небам, вучыцца, марыць, здзяйсняць пастаўленыя мэты.

Аляксей Пацыновіч,
навучэнец сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

8 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

8 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

9 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

10 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

12 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

12 часов ago