Пад такой назвай 13 лютага, напярэдадні 37-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурна-патрыятычная вечарына. Гэта мерапрыемства сабрала разам тых, хто шануе гісторыю і памятае пра подзвігі сваіх суайчыннікаў.

Вядучыя расказалі пра прычыны і ход Афганскай вайны, мужнасць і гераізм савецкіх салдат, якія выконвалі свой воінскі абавязак далёка ад Радзімы. Успомнілі воінаў-інтэрнацыяналістаў нашага раёна, землякоў, якія не вярнуліся жывымі з Афганістана. Удзельнікі вечарыны з хваляваннем слухалі гісторыі пра кароткае, але яркае жыццё Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка, адметныя моманты з іх лістоў са службы – шчырых, поўных веры і надзеі на хуткае вяртанне дадому.

Памяць загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Мерапрыемства стала не толькі данінай павагі тым, хто прайшоў праз Афганістан, але і нагадваннем для ўсіх нас пра неабходнасць захоўваць мір, шанаваць сваю гісторыю і помніць пра яе герояў.

У гэты ж дзень да Дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў у Новаяльнянскай гарпасялковай бібіліятэцы прайшоў урок памяці “Жывы голас гісторыі”. Мерапрыемства наведалі вучні 9 класа мясцовай школы. На сустрэчы ўзгадалі падзеі, якія назаўсёды змянілі лёсы дзясяткаў тысяч сем’яў. Гаворка таксама ішла пра мужнасць і боль, пра салдацкае сяброўства і горыч страт. Удзельнікі падрабязней даведаліся пра лёс земляка Дзмітрыя Лазовіка.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации