З 1 мая 2018 года павялічыліся памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта звязана з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (ён складае 206,58 рубля).

Аднаразовая дапамога складае:

пры нараджэнні першага дзіцяці – 2065,80 рубля;

другога і наступных дзяцей – 2892,12 рубля;

дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці – 206,58 рубля.

Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (сем’ям, у якіх выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 3 гадоў) складзе 103,29 рубля. Дапамога выплачваецца адна на сям’ю і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям’і.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў (у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) з’яўляецца вайскоўцам тэрміновай ці альтэрнатыўнай службы; абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі даглядае яго) складае:

на дзіцяці-інваліда, якому больш за 3 гады – 144,61 рубля;

на астатніх дзяцей, якім больш за 3 гады – 103,29 рубля.

Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў і на дзяцей, якім больш за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі на іх выбар.

Штомесячныя дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, якія пераразлічваюцца з 1 лютага і з 1 жніўня, з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, будуць выплачвацца ў ранейшых памерах:

на першае дзіця – 312,03 рубля,

на другога і наступных дзяцей – 356,60 рубля,

на дзіця-інваліда – 401,18 рубля.

Выплата назначаных дапамог спыняецца, калі дзіця апынулася ў дзіцячай інтэрнатнай установе або пачало наведваць установу адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання, а таксама ў выпадку выезду дзіцяці за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за 2 месяцы.

Даведкі па тэлефоне 2-12-72.

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва

Стоит почитать:

Детские пособия повышаются в Беларуси с 1 мая

ФПБ создает базу данных о вакансиях в Беларуси

“Кірмаш вакансій” у Данілавічах

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

19 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

19 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago