Палітыкі – за інтарэсы маладых

Член раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Валерый Макарчык:

– Зусім нядаўна ў нашым горадзе прайшоў устаноўчы сход па стварэнні партыі з працоўнай назвай “Беларуская партыя “Белая Русь”. Характэрна, што як на сходзе, так і ў далейшым удзельнічаць у рабоце партыі будуць людзі розных прафесій і сацыяльных груп, удзельнікі моладзевых, жаночых, ветэранскіх арганізацый – усе тыя, хто хварэе душой за сваю Беларусь, шчыра зацікаўлены ў яе росквіце і развіцці. Кожны з іх у далейшым будзе прадстаўляць інтарэсы сваіх арганізацый і прадпрыемстваў.

Радуе, што ў саставе новай палітычнай партыі будзе прадстаўлена маладое пакаленне, якое стане актыўна ўзаемадзейнічаць са старэйшым. Гэта першы вопыт такога шматлікага далучэння моладзі да палітычных працэсаў у Беларусі. Для маладых людзей сёння з’явілася магчымасць увайсці ў гісторыю сваёй Радзімы. Хочацца, каб у партыі “Белая Русь” было ўтворана сваё моладзевае крыло, якое будзе ўплываць на палітычнае і эканамічнае жыццё краіны. Найперш, заклапоціцца пытаннямі жыллёвых, сацыяльна-бытавых умоваў і вольнага часу працоўнай моладзі ў сельскай мясцовасці.

Я ўпэўнены, што партыя “Белая Русь” будзе актыўным чынам удзельнічаць у палітычным жыцці нашай краіны, спрыяць згуртаванню беларускага народа, выказваць і абараняць яго інтарэсы, наладжваць эфектыўны дыялог паміж грамадствам і дзяржавай.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

4 часа ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

4 часа ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

4 часа ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

4 часа ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

4 часа ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

6 часов ago