Пад такой назвай на Дзятлаўшчыне прайшоў моладзевы брыфінг для членаў гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “БРПА” і дэпутатаў моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

Прыняць у ім удзел актывістаў моладзевага руху запрасіла старшыня раённага савета ГА “БРПА”, каардынатар дзейнасці моладзевага парламента Ірына Мішчанка. Не абышлося і без гасцей. “Дыялог пакаленняў” са школьнікамі ладзілі ветэран камсамольскага руху Дзятлаўшчыны Надзея Канявега і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Сярод іншых пытанняў падвялі вынікі тэматычнай раённай чатырохдзёнкі “БРПА”­_“БРСМ” з паклонам і любоўю”, прымеркаванай да завяршэння рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”.

– Аказанне дапамогі і падтрымкі, павага да прадстаўнікоў старэйшага пакалення – адзін з прыярытэтных кірункаў моладзевай палітыкі ў нашай дзяржаве, – акцэнтавала ўвагу прысутных Ірына Мішчанка. – У сваю чаргу людзям мудрага ўзросту ёсць што сказаць моладзі. Пераемнасць пакаленняў, духоўныя каштоўнасці – тая надзейная аснова, на якой будуецца моцная незалежная Беларусь. Піянеры і члены моладзевага парламента – актыўныя цімураўцы і валанцёры, таму яны не абышлі ўвагай і дабрачынную акцыю для пажылых людзей “Ад усёй душы”.

Пацвярджэннем словаў піянерскага лідара стаў відэаролік з віншаваннямі ад ГА “БРСМ” і “БРПА” для ветэранаў моладзевага руху Дзятлаўшчыны.

За актыўную жыццёвую пазіцыю школьнікам падзякавала Надзея Канявега. Яна расказала дзецям, у якіх карысных справах удзельнічалі піянеры і камсамольцы яе пакалення.

– Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, як пераемнік камсамола, аб’ядноўвае яркіх і цікавых асобаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, – далучылася да дыялога Кацярына Хілімончык. – Розніца ў тым, што мы жывём у больш мабільны час. Аднак галоўная каштоўнасць і раней, і сёння – гэта людзі. Моладзевая арганізацыя ўвасабляе ў жыццё сотні смелых ідэй і канкрэтных справаў, рэалізуе маштабныя праекты па грамадзянска-патрыятычным, працоўным выхаванні, прапагандзе здаровага ладу жыцця і, вядома ж, падтрымцы пажылых людзей.

Пасля размовы моладзь падзялілася на каманды і прыняла ўдзел у конкурсах і трэнінгу: разам спявалі песні, адгадвалі рэбусы, будавалі планы на 2024 год.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации