Выхаванцы аздараўленчага летніка “Алімпіёнік” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава схадзілі ў паход ва ўрочышча Курпешы.

Там яны сустрэліся з былым галоўным доктарам санаторыя “Радон” Мікалаем Уладзіміравічам Мазурам і яго сябрам Міхаілам Якаўлевічам Айнбіндэрам. Яны расказалі дзецям пра помнік расстраляным 2800 яўрэям Дзятлаўскага гета. Адной з мноства ахвяр быў равін сінагогі ў Дзятлаве, продак Міхаіла Якаўлевіча. Школьнікі даведаліся пра трагічныя падзеі вясны 1942 года, паслухалі малітву на іўрыце, задалі пытанні пра яўрэйскія традыцыі.

У выхаванцаў летніка “Алімпіёнік” засталіся вельмі прыемныя ўражанні ад сустрэчы.

Вольга КАЛЮЦІК,
старшы выхавальнік летніка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации