Як вырасціць з немаўляці паважанага чалавека, сапраўднага грамадзяніна, патрыёта, прафесіянала ў сваёй справе? Пра гэта напэўна ведаюць Іван і Святлана Кашырцы.
Сёння, 17 лістапада, ва ўрачыстай абстаноўцы ў Войневіцкім сельвыканкаме ад намесніка начальніка аддзела унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Ігара Хітро Святлана Фёдараўна пачула нямала цёплых і шчырых слоў удзячнасці за дастойнае выхаванне сына, участковага інспектара, старшага лейтэнанта міліцыі Андрэя Кашырца.
– Ад імя кіраўніцтва аддзела выказваю вам удзячнасць за выхаванне сына. Штодня абараняючы спакой дзятлаўчан, не лічачыся з асабістым часам і нягодамі, якія ўласцівыя нашай прафесіі, ён з гонарам выконвае свае абавязкі, з’яўляецца прыкладам для пераймання. Несумненна, што гэта ваша заслуга, увасабленне глыбокай бацькоўскай любові, бяссонных начэй і штодзённага клопату, – адзначыў Ігар Валер’евіч, уручаючы падзячны ліст і кветкі.
Ён пажадаў Івану Сцяпанавічу і Святлане Фёдараўне шчасця, здароўя, дабрабыту, узаемнай павагі і душэўнай цеплыні.
Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлена аддзелам унутраных спраў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На базе БФСО «Динамо» прошел областной чемпионат по гиревому спорту. В напряженной борьбе за звание…
Обращаясь к мужчинам региона, — отцам, дедушкам и прадедушкам, — глава области отметил, что в…
Уважаемые потребители газа! В рамках проведения совместной профилактической акции по вопросам безопасного пользования газом в…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с Днем отца. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе…
С наступлением холодов риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду, дятловские…