Падведзены вынікі работы ідэалагічнага актыву раёна

25 лютага адбылося пасяджэнне выніковага Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Пра вынікі работы ў 2019 годзе  прысутных на пасяджэнні праінфармавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка. Яна, у прыватнасці, зазначыла:

– У 2019 годзе дзейнасць ідэалагічнага актыву раёна была скіравана на стабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі ў раёне, заахвочванне насельніцтва да актыўнай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці, задавальненне надзённых запытаў і патрэбаў жыхароў раёна, інфармаванне аб асноўных накірунках дзяржаўнай палітыкі і дзейнасці мясцовых органаў улады.

Аналіз ідэалагічнай работы за 2019 год паказаў, што ў раёне забяспечана спакойная грамадска-палітычная абстаноўка.

У параўнанні з 2018 годам у цэлым па раёне назіраецца станоўчая дынаміка ў рабоце са зваротамі грамадзян, што сведчыць аб павышэнні эфектыўнасці працы з насельніцтвам ідэалагічнага актыву.

Дзеля актывізацыі інфармацыйнай работы прыменена абноўленая форма працы “Дзень адчыненых дзвярэй” у арганізацыях раёна.  Вывучалася меркаванне насельніцтва па разнастайных накірунках дзейнасці, што дазволіла выявіць актуальныя пытанні, якія найбольш хвалююць жыхароў Дзятлаўшчыны.

У 2019 годзе ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства праведзены ў рамках Адзіных дзён інфармавання  абласнымі і раённымі групамі 263 сустрэчы.

Ідэалагічны актыў раёна, а гэта 45 чалавек, прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана, 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Усе мерапрыемствы праведзены на належным узроўні.

У сваім выступленні прамоўца падрабязна спынілася на пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і якасці прафарыентацыйнай работы. Звярнула ўвагу на неабходнасць эфектыўна праводзіць ідэалагічную работу не толькі ва ўстановах адукацыі, але і сярод моладзі, якая прыбыла на працу ў наш раён, узаемадзейнічаць з грамадскімі аб’яднаннямі, рэлігійнымі абшчынамі.

Пра эфектыўнасць ідэалагічнай работы ў арганізацыях, якія размешчаны на тэрыторыі Новаяльнянскага сельскага савета, і з насельніцтвам па месцы жыхарства расказала старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец.

Вопытам ідэалагічнай работы на сучасным этапе, напрацоўкамі, як павысіць яе эфектыўнасць, у тым ліку і з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў, падзяліліся намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксей Урбановіч і начальнік аддзела кадраў, арганізацыйна-кааператыўнай і ідэалагічнай работы райспажыўтаварыства Вольга Рагачова.

На ролі прафсаюзнай арганізацыі ў павышэнні якасці ідэалагічнай работы засяродзіла ўвагу старшыня прафсаюзнай “пярвічкі” Казлоўшчынскай СШ Ганна Шундрык, а старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк расказала пра валанцёрскі рух як сродак вырашэння сацыяльных праблем і  падтрымкі насельніцтва.

Падрахункаваў усё агучанае на  пасяджэнні  ідэалагічнага актыву раёна  намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Завяршылася мерапрыемства ўручэннем узнагарод за выніковую працу.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Аграрии Беларуси убрали 28 процентов площадей озимого ячменя — намолот составил 294 тысячи тонн

В стране набирает обороты уборочная кампания. По оперативным данным на 8 июля, озимый ячмень убран…

13 часов ago

Установы адукацыі: што зроблена, дзе ідуць рамонты?

Добраўпарадкаванне, павышэнне ўзроўню бяспекі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы – усё гэта вельмі важна, асабліва калі тычыцца…

14 часов ago

Як абараніць дзяцей ад жорсткасці?

Выхаванне дзіцяці – складаны працэс, які патрабуе ад бацькоў шмат сіл і цярпення. Як на…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Калі яшчэ чакаць вялікага адпачынку?

Дзятлаўчане цікавяцца: калі беларусам зноў чакаць вялікіх выхадных? Адказ: у нашай краіне ўсяго 10 святаў,…

15 часов ago

Лето и здоровье

Лето — идеальное время для укрепления здоровья: солнце помогает вырабатывать витамин D, а свежие фрукты…

15 часов ago

«МЛ Витебск» дебютирует в квалификации футбольной Лиги чемпионов

Чемпионы Беларуси футболисты "МЛ Витебск" дебютируют в европейских турнирах, сообщает корреспондент БЕЛТА. В номинально домашнем…

17 часов ago