Падрыхтоўка да святочных мерапрыемстваў і пільная ўвага АПК

На нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага на гэты раз гучала шмат тэм.

Апраўдана. Лічаныя дні застаюцца да пачатку ўборачнай кампаніі, падрыхтоўку да яе не назавеш жартоўнай. 3 ліпеня Дзятлаўшчына адзначыць двайное свята: галоўнае рэспубліканскае – Дзень Незалежнасці і юбілей райцэнтра. Акрамя гэтага, вырашаюцца і многія штотыднёвыя праблемы, пастаўленыя задачы.

Месца прыцяжэння

На відэаканферэнцыі губернатара вобласці Уладзіміра Караніка, якая папярэднічала раённай нарадзе, узнімалася важная тэма – занядбаных аб’ектаў. Менавіта яны ўяўляюць небяспеку, асабліва для дзяцей, якія летам прадастаўлены значны час самы сабе. На нарадзе старшыні райвыканкама пастаўлена задача маніторыць пастаянна такія аб’екты, доступ у іх павінен быць абмежаваны. Зразумела, што абмежаванне доступу – гэта паўмеры, таму адказныя службы займаюцца іх “будучыняй”: два гады таму на Дзятлаўшчыне было зарэгістравана 70 аб’ектаў, 28 з іх ужо знесена.

Абнаўленне перад стартам

Усяго на ўборцы ўраджаю ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна ў гэтым годзе плануецца задзейнічаць 59 камбайнавых экіпажаў, яны ўжо ўкамплектаваны, 12 механізатараў прыйшлі папрацаваць у гарачую пару з іншых прадпрыемстваў.

Збожжаўборачныя камбайны выйшлі на фінішную прамую падрыхтоўкі, гаспадаркі поўнасцю забяспечаны запчасткамі для рамонту тэхнікі, у тым ліку замежнай вытворчасці.

Для якаснай работы зернесушыльных комплексаў праводзяцца планава-папераджальныя рамонты і электрафізічныя вымярэнні электраабсталявання.

У планах аграрыяў на наступным тыдні прыступіць да ўборкі азімага ячменю, вырошчваецца ён ва ўсіх гаспадарках раёна, агульная плошча гэтай культуры складае 700 гектараў.

Стабільнасць і новыя аб’екты

Амбіцыйныя задачы стаяць сёння перад эканомікай раёна, але іх трэба і можна выканаць, калі не праяўляць расслабленасць. На гэтым акцэнтаваў увагу прысутных Андрэй Садоўскі.

Як расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, па выніках пяці месяцаў усе эканамічныя паказчыкі і ўстаноўленыя заданні ў раёне выконваюцца, адзначаецца годны рост даходнай часткі ў большасці прамысловых прадпрыемстваў, павялічваецца заработная плата работнікаў.

1 ліпеня ў Дзятлаве плануецца адкрыццё ад Лідскага КБА пункта прыёму рэчаў у хімчыстку.

Святочныя адкрыцці

Амаль штодня дзятлаўчан здзіўляюць новыя цікавыя арт-аб’екты, якія з’яўляюцца ў райцэнтры – падарункі гораду да 525-годдзя ад прадпрыемстваў і арганізацый. Ужо высаджаны клумбы “Кніга” і “525 год”, устаноўлены арэлі каля ЗАГСа, знак “Я люблю Дзятлава” і імянныя лаўкі ў парку, актыўна будуецца альтанка каля гімназіі. Таксама напярэдадні свята плануецца ўрачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту траўматалагічнага аддзялення раённай бальніцы. Газета “Перамога” кантралюе з’яўленне “святочных сюрпрызаў” і прэзентуе іх на сайце і на старонках друкаванай газеты.

Ірына КАМАРОВА   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

9 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

10 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

10 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

14 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

14 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago