Падпісаны важны дакумент

24 студзеня падпісана і ўступіла ў сілу пагадненне паміж Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам, наймальнікамі раёна і Дзятлаўскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў на 2022-2025 гады.

Пагадненне ад імя бакоў падпісалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, прадстаўнік наймальнікаў дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Сяргей Дурко, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.

Пагадненне служыць асновай для заключэння калектыўных дагавораў у арганізацыях, якія падпадаюць пад сферу яго дзеяння. Калектыўныя дагаворы могуць змяшчаць дадатковыя і больш ільготныя ў параўнанні з пагадненнем працоўныя і сацыяльна-эканамічныя гарантыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У цэлым палажэнні пагаднення накіраваны на забеспячэнне вытворча-тэхналагічнай, працоўнай, выканальніцкай дысцыпліны, стварэнне належных умоў працы, падтрымку маладых спецыялістаў і іншых катэгорый работнікаў, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, павышэнне эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, узаемадзеянне паміж бакамі сацыяльнага партнёрства па захаванні працоўных месцаў, працаўладкаванні вызваляемых работнікаў.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык пракаменціраваў падпісанне новага дакумента:

– Абавязацельствы і гарантыі, уключаныя ў раённае пагадненне, з’яўляюцца мінімальнымі для ўключэння іх у калектыўныя дагаворы і не могуць быць зменены ў бок пагаршэння сацыяльных і эканамічных гарантый працоўных.

Абсалютная большасць пунктаў новага пагаднення ўзята з папярэдняга, якое даказала сваю значнасць. Разам з тым, у трохбаковы нарматыўны дакумент уключаны шэраг прынцыпова важных новаўвядзенняў, асноўныя з якіх – занятасць, аплата працы, бяспека працоўных месцаў, прававая абарона, падтрымка спорту, культуры і турызму. Новыя гарантыі датычацца і падаўжэння працоўных кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі, пагадненне будзе стымуляваць сістэму настаўніцтва. Агаворана забарона на падмену працоўных адносін дагаворамі грамадзянскага характару. Людзі павінны быць упэўнены ў сацыяльнай падтрымцы як з боку дзяржавы, так і з боку наймальніка і прафсаюзнай арганізацыі. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб абавязацельствы былі выкананы.

Поўны тэкст пагаднення будзе апублікаваны ў раённай газеце “Перамога” ў лютым, таксама з яго электроннай версіяй можна будзе азнаёміцца на сайтах Дзятлаўскага райвыканкама, раённага аб’яднання прафсаюзаў і “Перамогі”.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

18 часов ago