Эстафету святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня абароны дзяцей, прадоўжыла дабрачынная акцыя “Падорым цяпло дзецям”. Яна праходзіла з ініцыятывы Дзятлаўскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

Прадстаўнікі аддзялення — намеснік дырэктара А. А. Чайкоўская і валанцёр А. К. Жукель з падарункамі і віншаваннямі накіраваліся ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу — да сям’і Шэлегаў у Дзятлава і да сям’і Млынарчыкаў у аграгарадок Раклевічы.

Падарунак у дзень свята таксама атрымала шматдзетная сям’я Мацюк з аграгарадка Раготна. Тут гадуюцца сем дзяцей. Іх матуля, Алена Мацвееўна Мацюк, у свой час была ўзнагароджана Ордэнам маці.

Сем’і атрымалі розныя карысныя рэчы — вітаміны, сродкі гігіены, чайны сервіз, блэндар, і, вядома, самыя лепшыя пажаданні — сямейнага цяпла, дабрабыту, моцнага здароўя.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Узнагароды і віншаванні для самых мужных
І традыцыя, і праверка на трываласць
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации