Плацельшчыкі абавязковых страхавых узносаў абавязаны налічваць і выплачваць іх у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Аднак да цяперашняга часу застаецца актуальнай праблема выплаты заработнай платы “ў канверце”.Іншымі словамі, наймальнік выплачвае работніку ўзнагароджанне большае за зарплату, устаноўленуюзгодна са штатным раскладам, або прымае яго на работу па вуснай дамоўленасці без афармлення працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора, а ўсе выплаты робіць без адлічэння страхавых узносаў у бюджэт фонду і падаходнага падатку з фізічных асобаў.
Адсутнасць пісьмовага дагавора і выплата неафіцыйнай заработнай платы – гэта рызыка для работніка:
— не атрымаць пенсію ў поўным аб’ёме, бо яе памер вызначаецца велічынёй заробку і працягласцю страхавога стажу;
— атрымаць мінімальную аплату або наогул яе пазбавіцца за лісток непрацаздольнасці;
— не атрымаць аплачваемы адпачынак, разлік пры звальненні, заработную плату ў выпадку любога канфлікту з працадаўцам, сацыяльныя гарантыі, звязаныя са скарачэннем штатаў, прастоем, навучаннем, нараджэннем дзіцяці, няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем, крэдыт у банку і іншае.
Фонд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прыме меры па даналічэнні наймальнікам недаплачанай сумы ўзносаў, а калі сума такой недаплаты перавысіць 20 базавых велічыняў, то службовая асоба наймальніка будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, што пагражае штрафам ад 2 да 20 базавых велічыняў. У выпадку наўмыснага заніжэння памеру адлічэнняў у фонд, які перавышае 2500 базавых велічыняў, прадугледжана крымінальная адказнасць.
Наймальнікі! Налічвайце абавязковыя страхавыя ўзносы на ўсе выплаты сваім работнікам і пералічвайце іх своечасова ў бюджэт фонду.
Грамадзяне! Не згаджайцеся на зарплату “ў канвертах”, адстойвайце свае правы на сацыяльную абарону.
Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела ФСАН
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…