Вучні 1-8 класаў Дварэцкай сярэдняй школы – актыўныя падарожнікі, яны пабывалі ў многіх гарадах нашай Беларусі.
На гэты раз яны адправіліся на экскурсію ў горад Мінск. Першым іх прыпынкам стаў музей Вялікай Айчыннай вайны. У суправаджэнні экскурсавода дзеці пазнаёміліся з цікавымі экспазіцыямі музея, атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб подзвігах нашых суайчыннікаў у час Другой сусветай вайны, пачулі рэальныя гісторыі з жыцця і барацьбы беларускага народа. Вельмі зацікавіла вучняў аб’ёмная панарама “Захоп Мінска”, экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі: знакамітая “Кацюша”, танкі, стралковая і артылерыйская зброя, ваенна-транспартны самалёт, а таксама ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Уразіла вучняў і экспазіцыя, якая расказвала аб удзеле беларусаў у вызваленні краіны. А завяршыўся экскурсійны маршрут залай Перамогі, дзе аб’ядналіся Памяць і Слава пра подзвіг народа ў гады вайны.
Падарожжа юных экскурсантаў прадоўжылася на мемарыял “Востраў Слёз”, які створаны ў гонар беларускіх салдат, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг ў Афганістане. Там у спісе знайшлі і прозвішча земляка Дзмітрыя Лазовіка. Яго імя носіць піянерская дружына школы.
Успаміны пра незабыўнае падарожжа застануцца ў фотаздымках, зробленых у час экскурсіі.
Ірына ЛЯЎШУК,
класны кіраўнік 8 класа Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…