Да свята матуляў рэдакцыя газеты “Перамога” праводзіла конкурс на лепшае печыва: неабходна было падаць фотаздымак пачастунка і рэцэпт, па якім ён гатаваўся.
Падведзены вынікі конкурсу. Пераможцай прызнана вучаніца СШ №3 горада Дзятлава Алена Губко. Яна паспяхова справілася з заданнем: даслала фота печыва, тэматычна аформленае, пад назвай “Выпечка для мамы: аранжавы настрой”, і рэцэпт.
Рэцэптам пераможцы дзелімся з нашымі чытачамі.
Для “аранжавага настрою” неабходны: 4 яйкі, 150 г цукру, 150 млалею, 2,5 шклянкі мукі, 1 чайная лыжка разрыхляльніка, 150 мл напою “Фанта”, цэдра 1 апельсіна.
Трэба 4 яйкі расцерці з цукрам, дадаць алей, перамяшаць. Паступова дадаваць муку і разрыхляльнік. Нацерці цэдру апельсіна і перамяшаць з цестам, а затым уліць і “Фанту”. Выпякаць 30 хвілін пры 180 градусах.
За свой просты рэцэпт, але прыгожа аздоблены, Алена Губко атрымала прыз ад газеты “Перамога”.
Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…