Пачалася вакцынацыя ад грыпу

З 10 верасня 2020 года ў Дзятлаўскім раёне пачалася вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу, якая будзе доўжыцца да 1 снежня.

Актыўна робяць прышчэпкі ад грыпу ў Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Як расказала галоўны доктар гэтай установы Алена Шайбак, штогод прышчэпліваецца не менш як 75 % іх супрацоўнікаў. Людзі, якія клапоцяцца аб сваім здароўі, разумеюць важнасць вакцынацыі, асабліва сёлета, бо імунізацыя супраць грыпу вельмі актуальная ў перыяд пад’ёму захваральнасці і на каранавірусную інфекцыю.

– Алена Вячаславаўна, калі лепш рабіць прышчэпку ад грыпу?

– Вакцынацыю неабходна праводзіць да пачатку масавага пад’ёму захваральнасці на вострыя рэспіраторныя захворванні, бо максімальная абарона ад віруса ўзнікае толькі праз 10-14 дзён з моманту ўвядзення вакцыны. Вакцыніравацца неабходна кожны год, таму што імунітэт ад канкрэтнага штама віруса грыпу не пажыццёвы і захоўваецца толькі на працягу аднаго сезона.

– Куды неабходна звяртацца дзятлаўчанам, каб зрабіць прышчэпку?

– У Дзятлаўскім раёне імунізацыю праводзяць сем арганізацый аховы здароўя: Дзятлаўская раённая паліклініка, паліклінікі Казлоўшчынскай гарадской бальніцы і Новаяльнянскай гарадской бальніцы, Гезгалаўская, Дварэцкая, Парэцкая, Раготнаўская амбулаторыі.

Таксама сфарміравана дзевятнаццаць выязных брыгад для вакцынацыі насельніцтва ў сельскай мясцовасці, на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах.

– Ці ёсць якія-небудзь супрацьпаказанні да ўвядзення вакцыны?

Прышчэпку ад грыпу нельга рабіць, калі ёсць алергічныя рэакцыі на курыны бялок і кампаненты вакцыны або на грыпозныя вакцыны, якія ўводзіліся раней; востры ліхаманкавы стан ці абвастрэнне хранічнага захворвання (вакцынацыю праводзяць пасля выздараўлення або ў перыяд рэмісіі); нецяжкія вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, вострыя кішэчныя захворванні (вакцынацыю праводзяць пасля нармалізацыі тэмпературы).

– Колькі чалавек у нашым раёне плануецца прывіць сёлета?

– З мэтай зніжэння захваральнасці насельніцтва Дзятлаўскага раёна на грып, недапушчэння ўзнікнення цяжкіх вынікаў пасля перанесенай грыпознай інфекцыі, змяншэння эканамічных затрат, звязаных з часовай непрацаздольнасцю работнікаў у 2020 годзе неабходна прывіць 10 160 чалавек. За першыя два дні прышчэпкі зрабілі ўжо 350 чалавек.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

5 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

5 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

6 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

7 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

7 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

7 часов ago