У нашым раёне прадаўжаецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу з дапамогай вакцыны “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці. Як адносяцца да імунізацыі дзятлаўчане?
Алена Васкель:
– Я прышчапляюся ад грыпу другі раз па прыкладу мужа, а ён – ужо каторы год. Летась упершыню згадзілася на прышчэпку, каб паспрабаваць, як адрэагуе арганізм. Пасля ўкола не захварэла, хаця некаторыя адзначалі, што такое здараецца. Мая імунная сістэма адрэагавала выдатна: я не толькі не хварэла на грып, але на працягу года забылася нават, што такое звычайны насмарк. Таму сёлета мы з мужам зноў пажадалі зрабіць прышчэпкі. Збіраемся штогод праходзіць імунізацыю і быць здаровымі, чаго і іншым жадаем.
Ірына СТЫРНІК
А я еще подумаю…
Рейтинг комментария:00