Пачаўся Масленічны тыдзень

У праваслаўных вернікаў – седміца сырная, час, які папярэднічае Вялікаму посту.

Таму ў прыходзе дзятлаўскага храма адбылося масленічнае частаванне.

Святар Іаан Кісель запрасіў прыхаджан на чаяванне з блінамі, сырнікамі, абаранкамі і печывам. На пляцоўцы каля новага храма былі ўсталяваны палаткі, накрыты столікі з пачастункамі. Сёстры міласэрнасці прапаноўвалі дзецям і дарослым блінцы з варэннем і гарачым чаем, настоеным на духмяных травах.

Усіх сагрэла не толькі агульнае чаяванне ў сцюдзёнае лютаўскае надвор’е, але і прыемная, святочная абстаноўка. Дзеці з нядзельнай школы віталі вернікаў рознакаляровымі шарамі, дзяліліся імі з іншымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якіх бацькі прывялі на нядзельную службу.

Святар Іаан выказаў спадзяванне, што агульнае масленічнае частаванне стане традыцыйным, а вернікі правядуць час падрыхтоўкі да Вялікага посту ў прыемным настроі, з малітвай, з дабрымі думкамі і дзеямі.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Уборачная пад аховай працы

Месячнік бяспекі працы падчас правядзення ўборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур пройдзе на Дзятлаўшчыне з…

30 минут ago

Внимание! Сильный ветер!

По прогнозам Белгидромета, завтра 8 июля (среда) днем на большей части Гродненской области ожидается усиление…

1 час ago

З успамінаў удзельніка бою, былога камандзіра артбатарэі 856-га палка Аляксандра Мельнікава

8 ліпеня ў 20.00 856-ы стралковы полк рушыў, абыходзячы вузлы супраціўлення праціўніка, на Луканічы і…

2 часа ago

Выясняется мнение граждан

Дворецкий сельский исполнительный комитет проводит выяснение мнения граждан в течение одного месяца с 8 июля…

2 часа ago

Гаспадарскі падыход. У парка з’явіліся волаты-ахоўнікі і камень-сведка

Шаноўныя землякі, ці даўно вы проста гулялі па родным горадзе Дзятлаве? Аказваецца, тут не толькі…

17 часов ago