Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна наведала 22-ю міжнародную спецыялізаваную выставу “Адукацыя і кар’ера. Навучальныя тэхналогіі-2025”, якая адкрылася ў Мінску ў выставачным комплексе “БелЭкспа”. На адной пляцоўцы сабраліся 46 вышэйшых навучальных установаў, 68 каледжаў, 42 прадпрыемствы – заказчыкі кадраў з усёй краіны, а таксама ўдзельнікі з Расіі і Казахстана. 

Выстава дэманструе адукацыйныя дасягненні ў Рэспубліцы Беларусь, сучасныя тэхналогіі навучання, абсталяванне, новыя навучальныя праграмы.

Прадстаўнікі ўстановаў адукацыі нашага раёна змаглі азнаёміцца з вялікім спектрам адукацыйных паслуг і магчымасцей у сферы ўсіх узроўняў адукацыі ў Беларусі, наведаць майстар-класы, інтэрактыўныя заняткі, семінары па розных напрамках.

Таццяна УМОЎСКАЯ,

намеснік начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации