Каля 40 дзятлаўчан розных узростаў прынялі ўдзел у веламарафоне, прысвечаным Дню народнага адзінства і Году гістарычнай памяці.
Мерапрыемства распачалося каля помніка герою Вялікай Айчыннай вайны Іосіфу Філідовічу, дзе вядучы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык нагадала прысутным гісторыю подзвіга Ліпічанскага Сусаніна.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі, а затым накіраваліся да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. Перад стартам веласіпедысты-аматары падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Святлана Урбан, настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:
– На маю думку, вельмі правільна, што да Дня народнага адзінства прымеркаваны патрыятычны велапрабег, у час яго мы чарговы раз аддаём даніну памяці салдатам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бо памяць аб’ядноўвае ўсе пакаленні. У сённяшнім мерапрыемстве ўдзельнічаюць і дарослыя, і дзеці, я таксама далучылася з вялікім задавальненнем. Упэўнена, што такія мерапрыемствы павінны паўтарацца. З навучэнцамі нашай школы, удзельнікамі патрыятычнага летніка “Спадчына”, наведваем многія памятныя месцы Дзятлаўшчыны. Сёння разам з імі мы яшчэ раз дакрануліся да гераічнай гісторыі нашай малой радзімы.
Уладзіслаў Касцюкевіч і Арцём Залеўскі, навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:
– Мы рады ўдзельнічаць у такім масавым велапрабегу, паколькі любім сваю Радзіму і веласіпедны спорт. На нашу думку, кожны беларус павінен ведаць сваю гісторыю, паважаць подзвігі продкаў, шанаваць гістарычныя падзеі і даты, каб быць сапраўдным грамадзянінам і патрыётам. Спадзяёмся ў будучым праславіць сваю Айчыну ўласнымі дасягненнямі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…
Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему! Результаты третьего тура: …