Нягледзячы на ўзмацненне адказнасці за нецвярозае кіраванне аўтамабілем, у нашай рэспубліцы застаецца значнай колькасць вадзіцеляў, якія дазваляюць сабе сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення.

Сустракаецца нямала і тых, хто ўчыняе гэта парушэнне паўторна на працягу года, хаця такія дзеянні “падпадаюць” ужо пад крымінальнае заканадаўства.

На жаль, падобныя парушальнікі ёсць і на Дзятлаўшчыне. Так, грамадзянін Р. у чэрвені 2017 года ў стане алкагольнага ап’янення, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі, сеў за руль аўтамабіля. На аўтадарозе Казлоўшчына – Гярбелевічы яго спынілі ахоўнікі правапарадку. За ўчыненае адміністрацыйнае правапарушэнне Р. атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічыняў (што склала 1150 рублёў) з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем.

Аднак гэта не стала жыццёвым урокам. Парушальнік паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за ранейшае правапарушэнне ўчыніў новае. У чэрвені 2018 года на аўтадарозе Гернікі – Сачыўляны ў стане алкагольнага ап’янення, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі, ён ехаў за рулём аўтамашыны і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Праваахоўнікі склалі на грамадзяніна Р. чарговы пратакол.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі Р. учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 1 артыкула 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, учыненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні).

Максім ЛІТАВАР,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации