Па тэме з аналітыкай. Як абараніць дзіця ў інтэрнэце?

Тэма

Дзеці любяць яркія мультфільмы, забаўляльныя электронныя гульні, якіх шмат у інтэрнэце, таму нярэдка пры адсутнасці дарослых спяшаюцца ўзяць у рукі мабільны тэлефон ці сесці за камп’ютар.

Праблема

Юныя карыстальнікі глабальнай сеткі рызыкуюць сутыкнуцца з кіберпагрозамі.

Слова спецыяліста

Анастасія Сідаровіч, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– Менавіта юны ўзрост і недасведчанасць – асноўныя прычыны, з-за якіх карыстальнікі глабальнай прасторы могуць стаць пацярпелымі ад кіберзлачынства. Каб абараніць сваіх дзяцей і сябе, з імі неабходна праводзіць прафілактычныя размовы. Зразумела, што не ўсе бацькі самі на “ты” з сучаснымі гаджэтамі. Аднак у інтэрнэце ёсць мноства выдатных рэсурсаў, дзе тлумачыцца аб асноўных інтэрнэт-пагрозах у форме, зразумелай нават тым, хто далёкі ад тэхнікі.

Тыпы пагрозаў

— Незнаёмцы. Зламыснікі любяць дзейнічаць на сайтах, якія прывабліваюць непаўналетніх, а таксама ўдзельнічаць у анлайн-гульнях, рэгістравацца ў сацыяльных сетках, дзе нярэдка самі прыкідваюцца дзецьмі. Існуюць хакеры і кіберзлачынцы, якія атакуюць карыстальнікаў з недастатковым узроўнем бяспекі. У дзіцяці яны могуць паспрабаваць падманам даведацца паролі ці плацежную інфармацыю.

— Равеснікі. З дзіцяці могуць здзекавацца яго знаёмыя. Часта гэта адбываецца ў асабістых чатах і дадатках для абмену паведамленнямі. Часам іншыя непаўналетнія могуць размяшчаць інфармацыю вашага дзіцяці, што прыносіць яму моцныя пакуты. Калі такая інфармацыя мае сексуальны характар, напрыклад, інтымныя фотаздымкі, гэта можа быць прызнана крымінальным злачынствам.

— Самастойна. Без нагляду дзеці могуць стварыць для сябе небяспечныя сітуацыі ў інтэрнэце. Яны часта націскаюць кнопкі ці ўстанаўліваюць праграмнае забеспячэнне, не разумеючы наступстваў сваіх дзеянняў, а таксама друкуюць асабістую інфармацыю, напрыклад, дату нараджэння ці адрас.

Варта ведаць

Некаторыя з інтэрнэт-пагрозаў з’яўляюцца сацыяльнымі і звязаны з вымагальніцтвам або маніпуляцыямі. Спачатку незнаёмец заваёўвае давер дзіцяці, затым карыстаецца гэтым. Каб абараніцца ад сацыяльнай пагрозы, непаўналетняму трэба ведаць, як бяспечна паводзіць сябе ў стасунках з іншымі людзьмі.

Лічбавыя пагрозы – гэта выкарыстанне тэхналогій для доступу да асабістых звестак. Яны могуць уяўляць сабой шкодныя праграмы для крадзяжу інфармацыі, або фішынг, калі зламыснікі падманным шляхам накіроўваюць карыстальніка на лжывы вэб-сайт. Для іх папярэджання тлумачце дзіцяці, як правільна карыстацца інтэрнэтам, і ўстанавіце надзейныя антывірусныя праграмы.

Памятка

Ніколі не называйце трэцім асобам асабістую інфармацыю, свае коды і паролі, рэквізіты банкаўскіх картак, а пра спробы кіберзлачынстваў абавязкова паведамляйце ў праваахоўныя органы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

2 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

3 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

3 часа ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

3 часа ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

4 часа ago

Почти 7 тыс. комбайнов выйдут на поля Беларуси во время уборочной кампании

В Беларуси к уборке урожая готовится парк из почти 7 тыс. комбайнов. Об этом сообщили…

4 часа ago