Тэма: Што ведаюць бацькі аб адказнасці непаўналетніх за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў?
26 чэрвеня – Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.
Напярэдадні гэтай даты сацыяльна-педагагічным цэнтрам горада Дзятлава праводзілася тэматычнае анкетаванне бацькоў навучэнцаў-падлеткаў школ нашага раёна.
Марына Сербін, сацыяльны педагог установы:
– Усяго на пытанні анкеты адказалі 675 дарослых. Як сведчаць вынікі анкетавання, пераважная большасць з іх ведае, можа растлумачыць сваім дзецям патрабаванні заканадаўства і кантралюе вольны час сыноў і дачок. Прававой інфармацыяй на інфармацыйных стэндах установаў адукацыі для павышэння сваёй дасведчанасці карыстаюцца больш за 55 % бацькоў. А вось на пытанне, як павысіць узровень прававой культуры непаўналетніх, нашы дарослыя землякі далі наступныя адказы: праводзіць прафілактычныя гутаркі, лекцыі, акцыі; запрашаць на школьныя мерапрыемствы прадстаўнікоў праваахоўных органаў; самім падаваць станоўчы прыклад дзецям; выкарыстоўваць відэаролікі і наглядную агітацыю; ладзіць экскурсіі ў месцы пазбаўлення волі; правільна арганізоўваць вольны час падлеткаў; далучаць дзяцей да працоўнай дзейнасці; прывучаць падрастаючае пакаленне да рэлігіі.
Варта ведаць: найчасцей злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, учыняюць маладыя людзі 16-17 гадоў, аднак ёсць выпадкі затрымання падлеткаў малодшага ўзросту, прычым, калі раней большая частка нарказлачынстваў учынялася юнакамі, то цяпер межы сціраюцца.
Крымінальная адказнасць за ўчыненне злачынстваў, звязаных са збытам наркотыкаў, у Рэспубліцы Беларусь надыходзіць з 14-і гадоў, пры іншых парушэннях у сферы наркакантролю – з 16 гадоў. Больш частымі з’яўляюцца набыццё, захоўванне, перавозка, перасылка наркотыкаў, а таксама іх выраб і збыт. Пакаранне залежыць ад цяжару дзеяння і кваліфікацыйных прыкмет. Напрыклад, за захоўванне наркотыкаў прадугледжана адказнасць да 5 гадоў абмежавання волі або ад 2 да 5 гадоў яе пазбаўлення. За злачынства, звязанае са збытам наркотыкаў, адказнасць можа быць ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі, а ў саставе арганізаванай злачыннай групы ці спалучанае з вырабам наркатычных сродкаў ва ўмовах наркалабараторыі – ад 10 да 20 гадоў. Самыя жорсткія санкцыі прадугледжаны, калі збыт цягне за сабой смерць асобы, якая ўжывала наркотык, – да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Парады бацькам:
Трэба ведаць, з кім сябруе, дзе бавіць час і ці не прапускае школу ваша дзіця, у якім стане яно вяртаецца дамоў.
Нельга дазваляць непаўналетнім надоўга пакідаць дом, начаваць з малазнаёмымі, надоўга заставацца без нагляду бацькоў і гуляць позна ноччу, каб яны не сталі ахвярамі гвалтоўных дзеянняў.
Неабходна адрэагаваць, калі дома з’явіліся чужыя рэчы; ёсць пах паленай травы ці сінтэтыкі; вы знаходзіце іголкі ад ін’екцый, частачкі раслін, брудныя бінты, закопчаны посуд; дома занадта часта пахне бытавой хіміяй або растваральнікам, ацэтонам; хутка мяняецца знешні выгляд і паводзіны дзіцяці.
Асаблівасці допыту непаўналетніх:
Пры допыце пацярпелых і сведкаў да 14 гадоў, а на выбар суда – ад 14 да 16 гадоў, павінен прысутнічаць педагог або псіхолаг, могуць удзельнічаць бацькі і законныя прадстаўнікі. Яны з дазволу старшыні могуць задаваць пытанні пацярпеламу і сведку.
Перад допытам пацярпелага і сведкі да 16 гадоў старшыня тлумачыць ім правы і абавязкі. Аб адказнасці за адмову або ўхіленне ад дачы паказанняў і дачу свядома лжывых паказанняў такія непаўналетнія не папярэджваюцца і падпіска ў іх не бярэцца.
Па хадайніцтве бакоў ці ініцыятыве суда допыт пацярпелага і сведкі да 18 гадоў можа ажыццяўляцца без абвінавачанага, аб чым суд выносіць пастанову. Пасля вяртання абвінавачанага ў залу судовага пасяджэння яму павінны паведаміць паказанні такіх асобаў і даць магчымасць задаць ім пытанні.
Пацярпелы і сведка да 16 гадоў выдаляюцца з залы суда па заканчэнні іх допыту, акрамя выпадкаў, калі суд прызнае неабходным іх далейшую прысутнасць.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…