У аграгарадку Гезгалы на адкрытай пляцоўцы Дома культуры адбылася фальклорная этнагасцёўня “Па сцяжынках спадчыны”.

Гасцей свята “Матулінай песняй” павітаў аўтэнтычны фальклорны калектыў вёскі Погіры (мастацкі кіраўнік Тамара Ступак).

Дзіцячае аматарскае аб’яднанне народных традыцый ”Спадчына” пад кіраўніцтвам Вольгі Аўсянік прадэманстравала гледачам урывак абраду “Троіца”.  На працягу мерапрыемства жыхары аграгарадка пазнаёміліся з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны – абрадам “Юр’я”, змаглі прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “юр’еўскага пояса” ад майстра Валянціны Гнаінскай, які, дарэчы, валодае магічнай сілай ад сурокаў.

Паспрабаваць сябе ў прадзенні льну на сапраўдным калаўроце дапамагла майстр аддзела традыцыйнай культуры і рамёстваў Марына Лотыш.

Акрамя гэтага, на свяце была прадстаўлена выстава “Матулін ручнік”. Ручнік вышываны нашымі бабулямі, – прадмет побыту, які быў з чалавекам ад яго нараджэння і да самай смерці, а тэхналогіі яго вырабу перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

57 минут ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

15 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

15 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

15 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

15 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

15 часов ago