Па пашпарты – на раённае свята

У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” у Дзень Канстытуцыі, Год міру і стварэння ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 19 юных жыхароў нашага раёна, якім споўнілася 14 гадоў. Паводле новай традыцыі пераемнасці моладзевых арганізацый краіны яшчэ 26 навучэнцаў сярэдніх школ № 1 горада Дзятлава і Круцілавіцкай развіталіся з піянерскімі гальштукамі і ўступілі ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Святочнае мерапрыемства і канцэрт прайшлі ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

З дзяржаўным святам прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за стагоддзі яе гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця. Абапіраючыся на Асноўны закон наша краіна ўпэўнена прайшла праз няпростыя выпрабаванні, захаваўшы сваю цэласнасць і незалежнасць. Асноўная ідэя Канстытуцыі ў тым, што дзяржава павінна служыць грамадству і людзям, працаваць на іх дабрабыт і поспех. Цяпер мы завяршаем важную работу па разгалінаванні паўнамоцтваў, умацоўваючы мясцовае самакіраванне і органы ўлады. Сутнасць улады любога ўзроўню – работа для народа, і наша задача – дабівацца, каб прынцыпы дэмакратыі і справядлівасці сталі нормай жыцця, каб кожны жыхар раёна і краіны заўсёды адчуваў абарону закона, кожная сям’я была сацыяльна абароненай.

Акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” адметная яшчэ і тым, што ў рамках яе з ініцыятывы Прэзідэнта краіны юнакам і дзяўчатам уручаюцца падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Іх у Дзень Канстытуцыі, а таксама пашпарты і сувеніры ад раённага савета ветэранаў чатырнаццацігадовым дзятлаўчанам уручылі Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Святлана Гоман, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Ад імя равеснікаў за віншаванні падзякавала навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы Карына Лабейка, паабяцала, што моладзь вучобай і добрымі справамі будзе апраўдваць званне годных грамадзян сваёй Айчыны, захоўваць гістарычную памяць і спрыяць працвітанню Рэспублікі Беларусь.

Новых адкрыццяў, яркіх здзяйсненняў, цікавых спраў у Год міру і стварэння юным грамадзянам пажадалі лідары раённых арганізацый ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” Ірына Мішчанка і Кацярына Хілімончык, а тым, хто развітаўся з піянерыяй і ўступіў у моладзевае аб’яднанне, яны перадалі салодкія падарункі.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga    

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago