У Дзень Канстытуцыі больш за 40 юных выдатнікаў вучобы, актывістаў, пераможцаў і прызёраў алімпіяд, спартыўных і творчых конкурсаў з розных раёнаў Прынёмання атрымалі пашпарты ў рамках акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.
У абласной філармоніі галоўны дакумент, памятныя падарункі і Канстытуцыю Беларусі новай рэдакцыі ім уручылі старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Баранава, Герой Беларусі Васіль Равяка, першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Андрэй Есін.
Наш раён на ўрачыстай цырымоніі прадстаўлялі двое навучэнцаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава – Станіслаў Якаўчык і Кацярына Роўба разам з матулямі Аксанай Станіславаўнай і Вольгай Міхайлаўнай.
Яны падзяліліся сваімі ўражаннямі ад паездкі на абласное свята.
Станіслаў Якаўчык:
– Вельмі спадабаўся святочны канцэрт ад беларускіх выканаўцаў. Падымацца на сцэну было хвалююча, бо ў зале прысутнічала шмат вядомых людзей рэгіёна. Я змог выказаць словы падзякі за ўручаныя нам першыя дакументы. Падобныя мерапрыемствы матывуюць, бо там знаёмлюся з новымі людзьмі, набываю новы вопыт у розных сферах. Атрымаўшы пашпарт, адчуў сябе дарослым. Вельмі ўдзячны кіраўніцтву вобласці за выдатнае свята і гонар на ім пабываць.
Аксана Якаўчык, мама Станіслава:
– Шчаслівая, што папрысутнічала на такім значным у жыцці майго сына мерапрыемстве. Атрымаўшы пашпарт, ён стаў паўнапраўным членам беларускага грамадства з разуменнем таго, што не толькі мае правы і абавязкі, але і павінен адказваць за свае дзеянні і ўчынкі. Спадзяюся, што ён будзе годна несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Кацярына Роўба:
– Мерапрыемства было для мяне вельмі адказным і хвалюючым, бо мне пашчасціла атрымаць пашпарт з рук губернатара. Словы і пажаданні кіраўнікоў вобласці матывуюць на далейшае развіццё і імкненне да лепшага. Трымаючы ў руках галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, хочацца і надалей паспяхова вучыцца, удзельнічаць у конкурсах, радаваць дасягненнямі бацькоў і педагогаў. Галоўнае, чаго хачу дабіцца ў жыцці, – быць дастойнай грамадзянкай сваёй краіны, прафесіяналам выбранай справы, годным чалавекам.
Вольга Роўба, мама Кацярыны:
– Ганаруся сваёй дачкой, якая, дзякуючы працавітасці, актыўнасці, падтрымцы педагогаў, прадстаўляла Дзятлаўшчыну на такім важным мерапрыемстве. Спадзяюся, што Каця і надалей будзе радаваць нас сваімі перамогамі і дастойна прадстаўляць наш раён.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі свята, grodnonews.by
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…