ПРЭЗІДЭНТ НАВЕДАЎ СВЯТОЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў СОЧЫ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў святочныя мерапрыемствы з выпадку года з дня пачатку Алімпіяды ў Сочы.
У Сочы прыехалі госці з усяго свету. Удзельнікі Алімпіяды-2014, валанцёры і балельшчыкі. Па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўдзел у святочных мерапрыемствах прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каб успомніць самыя яркія моманты гульняў і трыумф беларускіх спартсменаў.
АДБУДЗЕЦЦА БЕЛАРУСКА-ФРАНЦУЗСКІ БІЗНЭС-ФОРУМ
Беларуска-французскі бізнэс-форум адбудзецца ў Мінску 12 лютага.
Ён пройдзе ў час першага пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Мерапрыемства будзе ўключаць пленарнае пасяджэнне па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы і кантактна-кааперацыйную біржу паміж прадстаўнікамі беларускіх і французскіх прадпрыемстваў.
ПАЛЕПШАНЫ ПАКАЗЧЫКІ ПА ДЗЯРЖДОЎГУ
Паказчыкі эканамічнай бяспекі па дзяржаўным доўгу істотна палепшыліся. Знешні дзярждоўг на 1 студзеня 2015 года складае $12,6 млрд., або 16,6 працэнта да ВУП. Парогавае значэнне гэтага паказчыка эканамічнай бяспекі 25 працэнтаў. Паказчыкі па ўнутраным дзяржаўным доўгу, які на 1 студзеня 2015 года складаў Br48,4 трлн., таксама ў зоне эканамічнай бяспекі. Унутраны дзярждоўг знаходзіцца на ўзроўні 5,7 працэнта да ВУП пры парогавым значэнні 20 працэнтаў.
СТВАРЭННЕ НОВЫХ РЭСПУБЛІКАНСКІХ ЗАКАЗНІКАЎ
У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказнікаў.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 71 ад 4 лютага 2015 года “Аб рэспубліканскіх заказніках”.
Дакумент прадугледжвае абвяшчэнне 9 рэспубліканскіх заказнікаў (“Гайна-Бродня”, “Белая Русь”, “Вароніцкі востраў”, “Дражбітка-Свіна”, “Янка”, “Барысаўскі”, “Стары Жадзен”, “Свіслацка-Бярэзінскі”, “Пойма ракі Сож”) на плошчы 64,9 тыс. га і пераўтварэнне 5 рэспубліканскіх заказнікаў (“Выганашчанскае”, “Асвейскі”, “Сціклева”, “Траскоўшчына”, “Швакшты”) на плошчы 91,9 тыс. га.
БелТА