Падзеі
1 min read
983

Па Беларусі

16 марта, 2015
0

У БЕЛАРУСІ ПАШЫРАНА КОЛА АТРЫМАЛЬНІКАЎ БЯСПЛАТНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ПАСЛУГ
У Беларусі пашырана кола атрымальнікаў бясплатных сацыяльных паслуг. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 сакавіка бягучага года нумар 150.
Як адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, у мэтах развіцця стацыянаразамяшчальных форм сацабслугоўвання інвалідаў, накіраваных на падтрымку максімальна магчымай самастойнасці іх жыццядзейнасці, пашыраны катэгорыі грамадзян, якім будуць аказаны паслугі па суправаджэнні. Так, паслугі памочніка па суправаджэнні (акрамя інвалідаў I групы з парушэннем апорна-рухальнага апарату) будуць аказвацца таксама інвалідам I групы па зроку, а паслугі асістэнта (акрамя адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў I групы з разумовымі парушэннямі) — адзінокім і адзінока пражываючым інвалідам II групы з разумовымі парушэннямі. Паслугі пагадзіннага догляду дзяцей-інвалідаў (паслугі няні) будуць прадастаўляцца да дасягнення дзіцем-інвалідам узросту 18 гадоў, а не да 4 гадоў, як было раней.

УМОВЫ ПРЫЁМУ Ў ССНУ НЕ ЗМЕНЯЦЦА
Умовы прыёму ў ССНУ ў 2015 годзе ў параўнанні з мінулым годам не зменяцца. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык.
“Прыём у 2015 годзе на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі будзе ажыццяўляцца на тых жа ўмовах, што і ў 2014 годзе. Плануецца прыняць 40,5 тыс. чалавек”, — сказаў Віктар Якжык. Ён таксама паведаміў, што ўпершыню ў Беларусі будзе праводзіцца набор на спецыяльнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі “праграмуемыя мабільныя сістэмы” ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж. Пасля заканчэння спецыялісты атрымаюць кваліфікацыю “тэхнік-электронік”.
На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 34,6 тыс. чалавек.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации