Дэлегацыя Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў саставе дырэктара Наталлі Маліноўскай, намесніка Анастасіі Голуб, загадчыка метадычнага аддзела Марыны Лукіянец і загадчыка сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіля Шыцько, а таксама членаў аматарскага аб’яднання “ЭлітДанс” Новаяльнянскага дома культуры пад кіраўніцтвам Анатоля Кардаша наведалі Зімовы баль моладзі Салігоршчыны-2024.
Урачыстасць праходзіла ў Белай зале Нацыянальнага палацава-паркавага музея-запаведніка “Нясвіж”. У творчай гасцёўні “Нясвіж збірае сяброў” прыняў актыўны ўдзел з праграмай народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня філіяла “Новаяльнянскі дом культуры” пад кіраўніцтвам Сяргея Майсюка, які адзначаны падзякай старшыні Камітэта па бальнай культуры Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская прафесійная танцавальная ліга”, заснавальніка і кіраўніка праграмы “Зімовы баль моладзі Салігоршчыны-2024” Антонія Гапановіча.
Гэта ўнікальнае мерапрыемства, напоўненае сяброўскай атмасферай, сабрала ўдзельнікаў з трох абласцей Беларусі (Гродзенская вобласць: гарпасёлак Наваельня; Магілёўская вобласць: горад Бабруйск; Мінская вобласць: гарады Вілейка, Старыя Дарогі, Слуцк, Салігорск), а таксама горада Мінска, блізкага і далёкага замежжа.
Баль наведалі лепшыя прадстаўнікі бальнага харэаграфічнага мастацтва паўночнай сталіцы Расіі – горада Санкт-Пецярбурга, а таксама моладзь з Кітайскай Народнай Рэспублікі і Францыі. Зімовы баль моладзі Салігоршчыны праходзіў па бласлаўленні Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Слуцкай епархіі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае