Няпростая тэма

Больш чым дзевяць гадоў кожны дзень па чатыры загінулыя.

Сухія лічбы статыстыкі, за якімі – страчаныя жыцці маладых савецкіх воінаў, абарваныя пад пякельным сонцам Афганістана.

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўсіх школах раёна прайшлі тэматычныя ўрокі мужнасці і памяці. Да сямікласнікаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава завітаў старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Драгунскі.

Школьнікаў чакала няпростая, але цікавая тэма ўрока: на працягу яго кожны меў магчымасць даведацца праўду пра вайну ў Афганістане з гістарычных дакументаў, задаць пытанні воіну-афганцу, якому пашчасціла вярнуцца дадому жывым, паразважаць пра тое, чаго баяцца героі і хто такія патрыёты.

– Маладыя людзі, якія ваявалі ў Афганістане, не думалі аб геапалітыцы. Яны проста выконвалі свой абавязак перад Радзімай, перад тымі, хто разам з імі ішоў у бой, ахоўваў караваны грузавікоў, мёрз на блокпастах і сціскаў зубы ад ранаў. Ёсць і тыя, хто вярнуўся адтуль, сёння жыве і працуе побач з намі. Ім прысвечана наша сённяшняя сустрэча, – запрасіла да дыялога педагог Святлана Урбан.

Яна нагадала гістарычную хроніку больш чым дзевяцігадовай вайны і папрасіла госця адказаць на пытанні, якіх у школьнікаў было нямала. Юнакоў і дзяўчат цікавіла, што адчувае салдат на вайне, ці ведаў герой сустрэчы, дзе ён будзе служыць, ці даводзілася яму губляць баявых таварышаў назаўжды.

– Мабыць, мне пашчасціла, бо за два гады службы ў Афганістане я не пахаваў ніводнага баявога таварыша. Не таму што нам моцна пашанцавала, а па той прычыне, што нас навучылі выжываць на вайне. Калі разам з саслужыўцамі мы паўгода займаліся ў вучэбцы, усе пакутавалі ад празмернай нагрузкі, часам кідаючы словы крыўды на адрас камандзіраў-“тыранаў”. І як моцна мы былі ўдзячныя нашым камандзірам там, на вайне, за іх навуку, якая зберагла нашы жыцці, – узгадаў Алег Вячаслававіч.

– Што падтрымлівала вас на вайне?

– Абавязак перад сваім народам, ваеннае братэрства, дзе кожны адказвае за таварыша, а таксама думкі пра родны дом.

– Бацькі ведалі, дзе вы служыце?

– Мама даведалася праўду толькі праз два гады, калі я вярнуўся дадому. Яна думала, што я проста служу за мяжой, не хацеў яе хваляваць ці засмучаць. А тата ведаў, яму расказаў сябар на аснове майго ліста на радзіму.

– А што казалі ў навінах?

– Нічога. Дзевяць гадоў, пакуль ішла вайна ў Афганістане, пра яе не расказвалі ў навінах, быццам не адбывалася нічога. Сувяззю з роднымі служылі толькі нячастыя пісьмы. І толькі праз гады пасля вываду войск аб гэтых падзеях сталі гаварыць.

– Што вы адчулі, калі даведаліся пра вывад войск з Афганістана?

– Радасць, палёгку, шчасце ад таго, што ўсё скончылася і нашы юнакі больш не будуць там гінуць.

Разам з навучэнцамі школы воін-інтэрнацыяналіст адказаў на адно з галоўных пытанняў сучаснасці: патрыётам нараджаюцца ці становяцца?

– Кожны, хто нарадзіўся ў нашай краіне, ходзіць па роднай зямлі, не можа не любіць сваю Радзіму. Усе мы народжаны быць патрыётамі, гэта проста і правільна. Аднак, ці жыць дастойна, па законах маралі і чалавечнасці, кожны вырашае сам, зыходзячы з таго, як быў выхаваны.

Будучым абаронцам Айчыны Алег Драгунскі пажадаў моцнага здароўя, якое трэба падтрымліваць фізкультурай, спаўнення планаў і мараў, паступіць у абраныя навучальныя ўстановы і заўжды крочыць па жыцці сваёй дарогай, не здраджваючы сваім ідэалам і сумленню.

Святлана Уладзіміраўна падзякавала воіну-інтэрнацыяналісту за сустрэчу і дастойнае выкананне інтэрнацыянальнага абавязку, уручыла яму кветкі. Урок прадоўжыўся нефармальнай размовай, у час якой школьнікі разгледзелі разам госцем дакументальныя матэрыялы і яго ўзнагароды.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago