Няхай горад прыгажэе

Ужо з раніцы 28 кастрычніка можна было ўбачыць ажыўленне на вуліцах Дзятлава: на свае аб’екты па навядзенні парадку спяшаліся людзі з розных куткоў горада з граблямі, венікамі і ў рабочай форме.

У гарадскім парку па вуліцы Міцкевіча асабліва шматлюдна: тут дружна і вялікай талакой працуюць разам супрацоўнікі ўсіх аддзелаў райвыканкама, Дзятлаўскіх РАНС, раёна газазабеспячэння, РУП ЖКГ. Іх задача – навесці чысціню: падгрэбці апалае лісце, сабраць галіны і смецце, загрузіць усё гэта на тэхніку камунгаса. Гул трактароў і рабочых інструментаў перамешваецца з вясёлымі воклічамі і смехам працуючых. І хоць надвор’е выдалася не зусім спрыяльнае, туманнае і сырое, але і яно не можа сапсаваць бадзёры настрой і пагоршыць працоўны азарт.

Спяшаемся далей. То тут, то там у горадзе бачым купкі працуючых. Сваю тэрыторыю прыбіраюць работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Побач сваю мужчынскую дапамогу аказваюць работнікі Белтэлекама, зносяць мяшкі з лісцем, каб хутчэй і прасцей можна было пад’ехаць трактару.Самы складаны ўчастак тут дастаўся работнікам Дзятлаўскай ветстанцыі. Нешматлікім, але згуртаваным калектывам яны ачышчаюць тэрыторыю ад параснікаў і кустоўя, узброіўшыся піламі і сякерай. Але гэта не ўвесь калектыў ветстанцыі –  астатнія прыбіраюць тэрыторыю каля сваёй арганізацыі. Не адстаюць ад іх і працоўныя калектывы  раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый.

У гарадскім скверы па вуліцы Слонімскай уключыліся ў восеньскія мерапрыемствы па добраўпарадкаванні прадстаўнікі працоўных калектываўДзятлаўскіх РЭС, ДРБУ-119 і лясгаса. Аб’ём работы ўнушальны: высокая трава, шмат лісця, тэрыторыя моцна зарасла маладымі парасткамі дрэў, хоць тут і не раз іх высякалі ў час папярэдніх суботнікаў, але моцныя рукі і спрыт не баяцца ніякіх цяжкасцяў.

Актыўна ўзяліся за работу і ўсе ўстановы адукацыі райцэнтра: школьнікі ачысцілі ад лісця свае прышкольныя тэрыторыі, а навучэнцы 9-х класаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава разам з дырэктарам установы і класнымі кіраўнікамі навялі парадак каля абеліска Славы.

Бясспрэчна, такія мерапрыемствы важныя для падтрымання чысціні як на тэрыторыі горада, так і раёна ў цэлым, яны не толькі робяць нашу краіну прыгожай, чыстай і ўтульнай, але і дапагаюць больш згуртавацьлюдзей.

Спадзяёмся, што працоўны азарт па навядзенні парадку каля сваіх асабістых падворкаў і дамоў падтрымаюць і гараджане, жыхары нашай Дзятлаўшчыны.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі мерапрыемства.

Дзмітрый Ёда,загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама:

– Працуем з цудоўным настроем на сваім любімым аб’екце ў раёне спартыўнага стадыёна “Колас” дзвюма ўстановамі: спецыялісты і адміністрацыя, трэнерскі састаў Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і сектара спорту і турызму райвыканкама. Настрой бадзёры, хочацца, каб наш горад быў чысты і прыгожы. Таму з задавальненнем аддаём сябе рабоце.

Антон Кучынскі, камандзір аддзялення Дзятлаўскага РАНС:

– На ўборку выйшла толькі частка нашых супрацоўнікаў, астатнія – на варце бяспекі жыхароў раёна. Мы спраўляемся, не адстаём ад усіх, аж горача, распрануліся, хоць на вуліцы надвор’е халаднаватае. Разам, згуртавана прыбіраем лісце, а яго тут сёлета даволі шмат. Любім свой горад, хочам, каб ён станавіўся яшчэ чысцейшы і прыгажэйшы. Дапамагаем, як можам.

Наталля Адамчык, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна:

– Настрой пазітыўны, на дварэ залатая восень, добра, што няма дажджу, хоць лісце крыху макраватае, прыліпае да зямлі, але спраўляемся – усе вышлі з азартам, каб дапамагчы зрабіць наш горад яшчэ прыгажэйшым і своечасова падрыхтавацца да зімы.

Алег Каско, майстар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння:

– Мы працуем  з задавальненнем, заўсёды рады дапамагчы свайму гораду, прынесці карысць яго жыхарам. Спадзяёмся, што ў гэтым парку будуць з радасцю гуляць людзі сем’ямі, радавацца чысціні і парадку, будзе гучаць дзіцячы смех. Прыемна, што і мы прыклалі свае намаганні, каб жыхарам нашага горада і раёна было тут утульна і прыемна адпачываць.

Валерый Дубовік, майстар ДРБУ-119:

– Тэрыторыя нам дасталася вялікая і складаная, але мы справіліся, асноўная частка работы скончана. Зараз чакаем тэхніку, каб загрузіць усё смецце. Рады, што можам дапамагчы нашаму гораду, тым больш што ўчастак работы каля ажыўленай трасы. А значыць, і праезджыя ацэняць парадак і чысціню.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

11 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

12 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

13 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

13 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

13 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago