Няхай будзе побач любімая сям’я, большага не трэба – мама, тата, я

Гэта радкі верша “Два крылы” навучэнкі Гезгалаўскай сярэдняй школы Алісы Ліцкевіч, якая ў рэспубліканскім конкурсе “Сям’я разам – душа на месцы” заняла ІІІ месца сярод аўтараў лепшых вершаў уласнага сачынення 11-12 гадоў.

Конкурс быў адным з цыклу іншых творчых для дзяцей і моладзі, што праходзілі ў нашай краіне ў рамках Тыдня бацькоўскай любові. Ладзіўся ён пад патранажам рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” і Беларускай праваслаўнай Царквы.

Павіншаваць таленавітую навучэнку ў школу з падарункамі прыехалі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, актывістка РГА “Белая Русь” Таццяна Умоўская і благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель.

– З “бронзавай” перамогай цябе, Аліса, – звярнулася да дзяўчынкі Таццяна Умоўская. – Спадзяюся, поспех натхніць на новыя вершаваныя творы. Ведаю, што надзейнай тваёй памочніцай і сябрам з’яўляецца твая матуля Наталля Ліцкевіч, настаўніца замежнай мовы і педагог-арганізатар Гезгалаўскай сярэдняй школы, якая таксама піша вершы. Жадаю вашай сям’і моцнага здароўя, цяпла, шчасця, утульнасці.

Таццяна Аляксандраўна ўручыла падарунак ад “Белай Русі”Алісе і кветкі яе матулі.

Да віншаванняў далучыўся айцец Іаан. Ён падзякаваў юнай паэтцы за ўдзел у праекце, які падтрымлівае і папулярызуе традыцыйныя духоўна-маральныя і сямейныя каштоўнасці. Святар перадаў Алісе выяву анёла-ахоўніка, пажадаў каб ён заўжды быў у жыцці дзяўчынкі, аберагаў і ахоўваў яе, таксама падарыў карысную літаратуру, салодкія прысмакі.

Аліса з задавальненнем прачытала свой конкурсны верш гасцям, педагогам і аднакласнікам.

– Пра конкурс я даведалася дзякуючы матулі, менавіта яна прапанавала сачыніць верш. У мяне было натхненне, каб напісаць на знаёмую для ўсіх тэму, ад якой у кожнага цяпло на душы. Вершам я расказала, што мама і тата – два крылы дзіцяці, якія аберагаюць і даюць яму сілы, – зазначыла Аліса Ліцкевіч.

Дзяўчынка прызналася, што спадзявалася заняць прызавое месца ў рэспубліканскім конкурсе і на дасягнутым спыняцца не збіраецца.

– Наша Аліса часта піша вершы, – расказала класны кіраўнік школьніцы Святлана Юргілевіч. – Нават у школьным лагеры, калі ладзіўся конкурс “Талент”, яна літаральна за 10 хвілін напісала верш у чатыры слупкі, ён таксама быў пра маму, сяброўства, любоў. Жадаю ёй далейшых поспехаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

20 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

21 час ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

22 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago