Новыя зоркі “Піянерскай галактыкі”. У Гезгалах прайшоў урачысты прыём у піянеры

У рамках тэматычнага тыдня піянерыі, прысвечанага 30-гадоваму юбілею Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, на Дзятлаўшчыне стартавала кампанія па прыёме навучэнцаў у шэрагі ГА “БРПА”.

З гэтай нагоды 8 верасня ў Гезгалаўскай сярэдняй школе адбыўся ўрачысты збор дружыны “Піянерская галактыка”, у час якога васьмі навучэнцам установы ўпершыню былі павязаны піянерскія гальштукі.

Свята праходзіла ў фармаце ўрачыстай лінейкі пад лозунгам “Піянерыя – пачатак усіх пачаткаў”. На ім прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, дырэктар Гезгалаўскай сярэдняй школы Эдуард Ненартовіч, ветэраны піянерскага і камсамольскага руху Людміла Волкава, Людміла Ісаенка, Ала Ненартовіч.

– Дастойнымі прадаўжальнікамі савецкіх піянераў сталі піянеры Беларусі, – вітаючы ўдзельнікаў лінейкі зазначыў Эдуард Ненартовіч. – І я спадзяюся, што навучэнцы нашай школы, якія сёння стануць піянерамі, будуць дастойнымі прадаўжальнікамі найлепшых традыцый школьнай піянерскай арганізацыі. Усё залежыць ад вас, вашых спраў, памкненняў, крэатыву, разумення патрэбаў і праблемаў нашай краіны. Старайцеся быць лепшымі ва ўсім і першымі ва ўсіх пачынаннях.

– Да ўрачыстай лінейкі, прымеркаванай да 30-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, гатовы! – адрапартавалі старшыня савета дружыны “Піянерская галактыка” Анастасія Сазановіч і старшы піянерважаты дружыны Наталля Ліцкевіч.

Тэматычным флэш-мобам “За мірную Беларусь” удзельнікаў лінейкі павіталі навучэнцы школы.

Надышоў самы ўрачысты і адказны момант – хлопчыкі і дзяўчынкі далі Урачыстае абяцанне піянераў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Чырвона-зялёныя гальштукі ім павязалі ветэраны моладзевага руху і педагогі.

Новых піянераў павіншавала і ўзгадала сваё юнацтва ветэран моладзевага руху Людміла Волкава:

– Мяне прымалі ў піянеры ў горадзе Арле ля магілы загінулага ў гады Вялікай Айчыннай вайны салдата. Гэта было вельмі ўрачыста. Вы таксама павінны памятаць подзвігі продкаў і захоўваць галоўныя традыцыі піянерыі, бо ад вас залежыць будучыня. Памятайце, чым больш вы зробіце добрых спраў, тым больш квітнеючай стане наша Радзіма.

Да віншаванняў далучылася старшыня Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка і пажадала піянерам вялікіх спраў, смелых памкненняў і вырасці годнымі грамадзянамі Беларусі.

Апошнімі акордамі свята сталі дынамічныя музычныя нумары ад гезгалаўскіх вучняў, сярод якіх была вядомая песня “Мы, маладыя, надзея краіны”. Пад гукі музыкі ў неба ўзляцелі чырвоныя і зялёныя паветраныя шары як сімвал добрых абяцанняў ад юнага папаўнення – новых зорак дружыны “Піянерская галактыка” Гезгалаўскай сярэдняй школы.

 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие

С 12 по 13 мая на территории Гродненской области проводится профилактическое мероприятие в отношении автомобилей,…

1 час ago

Может ли наниматель объявить выговор за невыполнение поручения в мессенджере, разъяснили в ФПБ

Может ли наниматель объявить выговор за невыполнение поручения в мессенджере, рассказали БЕЛТА в Федерации профсоюзов…

3 часа ago

Новое руководство на БМЗ, в Гомеле и Мозырском районе. Подробности кадровых решений Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства дал согласие на…

3 часа ago

Президентский спортивный клуб представляет новый масштабный проект конкурс‑марафон «Спорт и Двор»

На протяжении 4-х лет Президентский спортивный клуб реализует проект по строительству и установке в регионах многофункциональных спортивных площадок шаговой…

4 часа ago

ПРО:Безопасность. Нужно ли устанавливать АПИ на кухне?

На кухне АПИ лучше не ставить, так как в процессе приготовления пищи выделяются пар и…

4 часа ago

Кадровый вопрос и выводы после проверки ВС. Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны Виктора Хренина, передает корреспондент БЕЛТА. Глава…

4 часа ago