Маленькія сакрэты вялікіх піянерскіх адкрыццяў

Галоўнае Грамадства

Мінулы тыдзень для школьнікаў Дзятлаўшчыны быў багаты на цікавыя падзеі.

Навучальныя ўстановы нашага раёна далучыліся да дыстанцыйнай пяцідзёнкі “Салют, Піянерыя!”, якая ладзілася ў рамках Дня піянерскага сяброўства з ініцыятывы раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская Рэспубліканская піянерская арганізацыя” і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Заключным этапам дыстанцыйнай пяцідзёнкі стала раённая ПіянерParty “Маленькія сакрэты вялікіх піянерскіх адкрыццяў”, якая прайшла анлайн ва ўсх піянерскіх дружынах раёна ў фармаце інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Хто хоча стаць піянерам?” з удзелам членаў Дзіцячай палаты раённага савета ГА “БРПА”. А на сустрэчу ў сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава былі запрошаны піянеры-лідары гарадскога піянерскага штаба ГА “БРПА” Кацярына Роўба, Ксенія Калодзіч, Анастасія Шавель, Анастасія Маскаль.

Удзельнікаў мерапрыемства павітала і заклікала ў час гульні актыўна прадэманстраваць свае веды, уменні і кемлівасць старшыня гарадскога піянерскага штаба Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка.

Удзельнікі гульні “Хто хоча стаць піянерам?” падзяліліся на пары – атрымалася чатыры інтэлектуальныя тандэмы. На працягу трох тураў, з якіх складалася гульня, навучэнцы адказвалі на тэматычныя пытанні, якія тычыліся гісторыі стварэння піянерскай арганізацыі, яе сімволікі, традыцый, лідараў піянерскага руху. Напрыклад, юным ітэлектуалам давялося ўзгадаць, як гучыць адзін з законаў піянераў, назваць чыё імя піянерская арганізацыя насіла ў 1922 годзе, агучыць асаблівае піянерскае вітанне і адказаць на шэраг іншых цікавых пытанняў. Гульня паказала, што піянерскія правілы, законы і традыцыі арганізацыі сучасная моладзь ведае на “выдатна”, нездарма ўсе піянерскія пары за свае адказы атрымалі максімальную колькасць балаў.

Ірына Мішчанка падзякавала ўдзельнікам іспытаў за грунтоўныя веды і ўручыла прызы і падзячныя пісьмы за актыўны ўдзел у рабоце піянерскага руху раёна.

Напрыканцы сустрэчы піянеры Дзятлаўшчыны арганізавалі фотасесію і тым самым далучыліся да абласнога фотапраекта “Піянерская ўсмешка”, які праходзіў на Гродзеншчыне ў рамках святкавання Дня піянерскага сяброўства.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup