На Дзятлаўшчыне ў снежні прайшоў шэраг спартыўных спаборніцтваў.
Раённыя першынствы па баскетболе і стрытболе адбыліся сярод работнікаў раённых КФК, арганізацый, установаў і КСУПаў. Пераможцай у іх стала каманда ТАА “Ізакам”, сярэбраная перамога – у зборнай каманды РАНС, трэцяе месца – у зборнай каманды КСУП “Вензавец”.
У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава ў рамках раённай спартакіяды прайшло першынство раёна па баскетболе сярод зборных дзявочых каманд.
Удзельніцамі спаборніцтваў сталі навучэнкі з агульнаадукацыйных установаў раёна. Па выніках баскетбольных баталій пераможцай прызнана каманда СШ № 3 горада Дзятлава, сярэбраная перамога – у зборнай Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на трэцім месцы – каманда Гезгалаўскай СШ.
Раённае першынство па валейболе сярод дзявочых каманд раённых агульнаадукацыйных школ раёна прайшло ў гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на другім месцы – каманда Гезгалаўскай СШ, трэцяй стала зборная Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…