На пасаду дырэктара Жукоўшчынскай пачатковай школы прызначана Ала Мікалаеўна Кажала.

Нарадзілася Ала Мікалаеўна  25 кастрычніка 1994 года ў вёсцы Пацаўшчына Дзятлаўскага раёна.

У 2017 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалыпа спецыяльнасці “гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”, а ў 2021-м – магістратуру дадзенай установы адукацыі.

Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 2017 годзе педагогам дадатковага навучання Дзятлаўскага цэнтра турызма і краязнаўства. Затым працавала педагогам дадатковага навучання Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава; настаўнікам гісторыі Жукоўшчынскай базавай школы. З 2022 года – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік Жукоўшчынскай базавай школы.

Дырэктарам Раклевіцкай пачатковай школы прызначана Кацярына Анатольеўна Рэйба.

Нарадзілася Кацярына Анатольеўна 7 студзеня 1987 года ў аграгарадку Раклевічы Дзятлаўскага раёна.

У 2016 годзе скончыла Мазырскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Шамякіна, а ў 2021-м прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі паслядыпломнага навучання. Мае спецыяльнасць “дашкольнае навучанне; інтэгрыраванае навучанне і выхаванне ў школьным навучанні”.

Педагагічную дзейнасць пачала ў 2015 годзе выхавальнікам дашкольнай адукацыі Новаяльнянскага ясляў-сада. З 2019 года працуе ў Раклевіцкай школе педагогам дадатковай адукацыі, выхавальнікам дашкольнай адукацыі, настаўнікам-дэфектолагам, а з 2023-га – намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце.

На пасаду загадчыцы Гезгалаўскага дзіцячага сада прызначана Галіна Вікенцьеўна Гаўрош.

Нарадзілася Галіна Вікенцьеўна 19 мая 1976 года ў вёсцы Накрышкі Дзятлаўскага раёна.

У 1998 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалыпа спецыяльнасці “дашкольнае навучанне”.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1998 годзе настаўнікам рускай мовы і латаратуры Хвінявіцкай сярэдняй школы. З 2000 года – настаўнік рускай мовы і літаратуры Гезгалаўскай школы. З 2011 па 2018 гады з’яўлялася прыёмнай матуляй аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Прадоўжыла працоўную дзейнасць у Гезгалаўскім яслі-садзе педагогам сацыяльным, затым – выхавальнікам дашкольнага навучання.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации