Новыя назначэнні

Дырэктарам Дзятлаўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” назначаны Васілій Іванавіч Шпакоўскі.

Нарадзіўся Васілій Іванавіч 26 сакавіка 1967 года ў вёсцы Кіявец Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў у 1992 годзе Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “электрыфікацыя сельскай гаспадаркі”, у 1998 годзе – інстытут кіравання аграпрамысловым комплексам па спецыяльнасці “менеджмент у аграпрамысловым комплексе”.

Працоўную дзейнасць Васілій Іванавіч пачаў у 1984 годзе ў саўгасе “Абчуга” Крупскага раёна Мінскай вобласці, пасля служыў у арміі, атрымліваў вышэйшую адукацыю. У 1992 годзе быў прыняты на пасаду інжынера-электрыка ў калгас імя Жэлезняковіча Карэліцкага раёна. У 1995 годзе прыехаў у Дзятлаўскі раён, прыйшоў працаваць галоўным энергетыкам калгаса “Парэчча”, з 1998 па 2001 гады быў намеснікам старшыні гэтага калгаса. У 2001 годзе ўзначаліў калгас “Раготна”. З 2005 года працаваў намеснікам старшыні па механізацыі СВК “Хвінявічы”. У 2014 годзе быў назначаны намеснікам начальніка ўпраўлення будаўнічых работ ААТ “Будкомплекс”. З 2015 па 2018 гады працаваў дырэктарам унітарнага прадпрыемства “Дзятлаўская МПМК-147”. З 2018 па 2020 гады ўзначальваў ТАА “Белсолес”. Са студзеня 2021 года да цяперашняга часу працаваў майстрам Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

11 студзеня 2023 года Васілій Іванавіч заступіў на новую пасаду.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

5 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

5 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

6 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

7 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

7 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

7 часов ago