Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Напярэдадні 23 лютага супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, папраўчай калоніі-пасялення № 26 атрымалі выдатны падарунак – ключы ад арэндных кватэр у новым доме па вуліцы Прытыцкага ў Дзятлаве, узведзеным па рэспубліканскай праграме будаўніцтва арэнднага жылля для ваеннаслужачых.

Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася пры ўдзеле кіраўніцтва раёна, сілавых структур, падрадных арганізацый, духавенства. Многія навасёлы прыйшлі цэлымі сем’ямі.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі павіншаваў іх з атрыманнем арэнднага жылля:

– Сёння ў нашым горадзе вельмі значнае мерапрыемства – мы ўручаем ключы ад арэнднага жылля, пабудаванага з падтрымкай дзяржавы. Гэты дом – падарунак Дзятлаву і яго жыхарам, узведзены ён за сродкі рэспубліканскага і абласнога бюджэту і налічвае 30 кватэр агульным коштам каля 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Дом пабудаваны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 119, які прадугледжвае будаўніцтва арэнднага жылля для сем’яў ваеннаслужачых і грамадзян, якія маюць першачарговае права яго атрымаць. Словы ўдзячнасці хачу выказаць заказчыку работ – Слонімскаму ўпраўленню капітальнага будаўніцтва, якое ажыццяўляла тэхнічны нагляд, а таксама генеральнаму падрадчыку ААТ “Гроднажылбуд” за тое, што дом быў пабудаваны ўсяго за сем месяцаў. Будаўніцтва вялося ў складаных умовах, аднак было паспяхова і якасна завершана. А з дапамогай раённага бюджэту мы стварылі інфраструктуру, заасфальтавалі вуліцы, каб дом стаў сапраўдным упрыгажэннем горада.

Андрэй Уладзіміравіч пажадаў, каб у доме панавалі дабрабыт і згода, гучаў дзіцячы смех, жылі добры настрой, усмешкі блізкіх людзей.

– Ад імя аб’яднання ААТ “Гроднажылбуд” віншую вас, шаноўныя навасёлы, з гэтай падзеяй – атрыманнем уласнага жылля, – далучыўся да пажаданняў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве ААТ “Гроднажылбуд” Пётр Касцюкевіч. – Свая кватэра – новы этап у жыцці кожнага чалавека, жадаю вам знайсці ў ёй свой куточак шчасця. Няхай тут пануе атмасфера добрасуседства. Сёлета Дзень абаронцаў Айчыны для вас удвая больш значнае свята. Усяго найлепшага вам!

Андрэй Садоўскі прыняў сімвалічны ключ ад новага дома з рук Пятра Уладзіміравіча, каб перадаць яго Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, на балансе якога будзе арэнднае жыллё.

Словы ўдзячнасці і памятныя падарункі ад кіраўніцтва раёна атрымалі Пётр Касцюкевіч і дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна Людміла Заяц.

Раённымі ўзнагародамі былі адзначаны работнікі ААТ “Гроднажылбуд”, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні дома: Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама – прараб участка № 1 Яўгеній Варэнік, падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – майстар участка № 2 Арцём Бірук, прараб участка нулявога цыкла Андрэй Чарняк.

Андрэй Садоўскі ўручыў ключы ад кватэр і памятныя падарункі навасёлам. Імі сталі адзінаццаць супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пяць – аддзела ўнутраных спраў і адзін – Дэпартамента выканання пакаранняў. Трынаццаць кватэр у новабудоўлі належаць да камунальнай формы ўласнасці і перададзены ў жыллёвы фонд Дзятлаўскага раёна.

Павіншаваў дзятлаўчан са знакавай падзеяй у іх жыцці намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Аляксандр Ясеў.

– У нашай краіне шмат увагі надаецца пытанням бяспекі. Гэта відаць як у маштабах Рэспублікі Беларусь, так і непасрэдна ў Дзятлаўскім раёне, – адзначыў Аляксандр Яўгеньевіч і ўручыў ключы ад арэнднага жылля супрацоўнікам РАНС. – Усе мы помнім, які сучасны прыгожы будынак пажарнага дэпо не так даўно быў узведзены ў раёне. Створаны ўсе ўмовы для нясення службы, закуплена новая аварыйна-выратавальная тэхніка, пажарныя аўтамабілі. Засталося толькі вам самім удасканальваць прафесійную і фізічную падрыхтоўку. Два гады таму Прэзідэнт прыняў рашэнне аб будаўніцтве арэнднага жылля для ваеннаслужачых і супрацоўнікаў сілавых структур. За 2023-24 гады на Гродзеншчыне нашым работнікам было перададзена ў карыстанне 90 кватэр, у гэтым – ужо 37, з іх 11 – на Дзятлаўшчыне. На другое паўгоддзе запланавана засяленне яшчэ 48 арэндных кватэр для ратаўнікоў. Жадаю ўсім, хто сёння атрымаў ключы ад новага жылля, шчасця, дастатку, здароўя. Нашым абаронцам – быць заўсёды паспяховымі ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, абароне грамадзян ад супрацьпраўных дзеянняў і каб заўсёды над нашымі дамамі было мірнае неба.

Як і належыць, на пачатку новага этапу жыцця разам з дзятлаўчанамі памаліліся пробашч касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Андрэй Лішко і благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель. Яны асвяцілі кватэры і пажадалі навасёлам шчасця, дабрабыту і Божай ласкі ў сваім жыллі.

Шчаслівыя ўладальнікі арэндных кватэр падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Дзяніс і Таццяна Жыбарты:

– Свая кватэра – самая выдатная падзея для нашай сям’і: доўгі час мы жылі з бацькамі. Цяпер самі будзем гаспадарамі, за што шчыры дзякуй хочам сказаць кіраўніцтву краіны, нашага раёна і аддзела ўнутраных спраў. Кватэра пабудавана “пад ключ”, таму плануем у бліжэйшым часе пераехаць . Мэблю ўжо купілі, засталося толькі кухню заказаць. Месца тут прыгожае, спакойнае для нас і дзяцей. Пажадаем усім, хто сёння засяляецца, дабрабыту, дружных суседзяў і ладу ў доме.

Сяргей і Ангеліна Ляхі:

– Мы вельмі радыя і шчаслівыя! Дзякуй дзяржаве і Прэзідэнту за клопат пра тых, хто служыць Радзіме і грамадству. Сваё жыллё – гэта вельмі важна для кожнай сям’і, тым больш што ў нас падрастаюць двое дзяцей: старэйшаму чатыры з паловай гады, малодшай толькі чатыры месяцы. Дагэтуль мы жылі ў бацькоўскай кватэры ў Дзятлаве, а сёння прыйшлі на наваселле ўсе разам. Кватэра трохпакаёвая, вельмі спадабалася планіроўка – прасторныя пакоі, два балконы, адразу з рамонтам, вокны на сонечны бок. Цяпер можна заняцца пакупкай новай мэблі, каб на працягу года засяліцца.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

Похожие публикации