Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда правёў чарговы асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме і сустрэўся са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Андрэем Садоўскім.

Свае пытанні народнаму абранніку адрасавалі тры заяўнікі. Разбірацца ў зваротах дзятлаўчан Міхаілу Сяргеевічу дапамагалі памочнік дэпутата Яўгеній Ігліцкі і намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкамаМарына Панкевіч.

Нашых землякоў хвалявалі пытанні заканадаўства аб грамадзянстве, працаўладкавання, якасці пітной вады, медыцынскага абслугоўвання, памеру камісіі за паслугі вузла паштовай сувязі. На некаторыя з іх тлумачэнні былі дадзены адразу, іншыя – узяты на дэпутацкі кантроль.

Міхаіл Орда расказаў, як прайшоў асабісты прыём на Дзятлаўшчыне і ў чым карысць такіх рабочых візітаў:

– З кіраўніком раёна Андрэем Садоўскім мы абмеркавалі пытанні, якія тычацца практыкапрымянення законаў, што ўжо прыняты і працуюць. Вельмі важна падобныя тэмы абмяркоўваць менавіта з тымі, хто з’яўляецца выканаўцамі гэтых законаў, бо якраз на практыцы відаць, як усё працуе. Ёсць нюансы, якія тычацца часу: ён ідзе наперад, і, магчыма, дзесьці ўжо патрабуецца абнаўленне, стыкоўка, унясенне новых нормаў. На месцах якраз відаць моманты, якія патрабуюць дапрацоўкі занадаўства, яго дапаўнення. Са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама мы гэта абмеркавалі: ёсць шэраг кодэксаў і законаў, якія, па меркаванні спецыялістаў службаў райвыканкама, патрабуюць разгляду для далейшага абнаўлення. Гэта непасрэдная работа дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, паколькі яны працуюць на законатворчай ніве: прымаюць законы, у тым ліку адсочваюць, як яны працуюць на месцах.

Усе прапановы будуць скіраваны ў адпаведныя службы Палаты прадстаўнікоў, дзе адбудзецца дадатковае вывучэнне, маніторынг для таго, каб паглядзець, што можна зрабіць па ўдасканаленні заканадаўства, каб яно максімальна эфектыўна працавала для людзей.

Што тычыцца непасрэдна прыёму грамадзян, то для ўстанаўлення якасці вады будзе зроблены яе аналіз. На кантроль узята і пытанне наконт грамадзянства. Планую вывучыць яго з рэспубліканскімі службамі і даць поўны адказ па асаблівасцях рэгулявання гэтай галіны заканадаўства, разгледзець варыянты рашэння праблем, з якімі сутыкнуліся людзі.

Тэкст і фота Ірыны СТЫРНІК   

Похожие публикации