Новым кнігам – добры дзень!

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы вялікае паступленне новых кніг.

Вера Калачкова “Трэцяе дзіця Джэйн Эйр”

Прастадушная і чуллівая медсястра Таня была цалкам задаволена сваім жыццём: жыла разам з любімай бабуляй ва ўласнай кватэры, футра сабе з прэміі купіла прыгожае, ежа заўсёды ў доме ёсць, ну а тое, што не прыгажуня і мужчыны на яе не зазіраюцца, дык гэта ці галоўнае?

І так ужо атрымалася, што жыццёвы паварот у Таніным лёсе здарыўся зусім недалёка ад яе дома, у суседнім двары…

Таксама паступілі і наступныя кнігі аўтара: “Пачуццё Магдаліны”, “Асаблівы выраз твару”, “Гэта мая праўда”, “Пад ветразем надзеі”, “Цёмны час душы”.

 Таццяна Алюшына “У агні аргенцінскага танга”

Паміж Лізай і Глебам ляжала цэлая прорва: яе ўзрост, яго сям’я… але аргенцінскае танга няўмольна закруціла іх, зрабіўшы раптам магчымым самае неверагоднае. Усім, хто глядзіць на пару, ясна: Ліза і Глеб створаны адзін для аднаго. Толькі ці змогуць яны быць разам па-за танцпляцам?..

Новае паступленне кніг Таццяны Алюшынай: “Сэрца просіць шчасця”, “Мая неспадзяваная радасць”, “Заблытаныя адносіны”, “Адтэрмінаваны шанц, ці Падарунак з мінулага жыцця”.

 Ганна Малышава “Труфельны сабака каралевы Джаваны”

Нават самы адданы сабака можа стаць небяспечным, нават самы блізкі сябар можа раптам здрадзіць. Яна ўмее адрозніваць арыгінал ад падробкі, вяртаць да жыцця старадаўнія шэдэўры, якія гінуць. Але ці пад сілу ёй адрозніць сапраўдную дружбу ад уяўнай, калі цана празорлівасці – чалавечае жыццё?

Акрамя гэтага, новае паступленне кніг аўтара: “Смак забойства”, “Каханне халаднейшае за смерць”, “Прывіды з’яўляюцца апоўдні”, “Запасны выхад”.

Чакаем усіх жадаючых!

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

13 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

13 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

14 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

16 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

17 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

17 часов ago