Новым кнігам – добры дзень!

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.

Наталля Антонава Разбітае сэрца Ларэлеі. Рамантычная гісторыя герояў аповесці пачалася на чарнаморскім узбярэжжы. Насця сустрэла незнаёмца, які адразу заваяваў яе юнае сэрца. Узаемная сімпатыя, гарачы раман… І цяпер яна чакае дзіця. Аднак ці будзе працяг іх адносінаў…

Яўген Шышкін “Жаночае шчасце”. Гераіні кнігі – тры жанчыны: Вера, Марына, Тамара. Тры любові. Тры сям’і. Тры лёсы. Абставіны жыцця кожнай з гераінь даюць шанц выпрабаваць вар’яцкі запал да чалавека другога круга.

Аксана ЛасоўскаяУ лабірынтах дажджу. Наташа і Віка – родныя сёстры. Наташа ўпэўнена, што, нягледзячы на даволі нацягнутыя адносіны з сястрой, ведае пра яе ўсё. Але ёй паведамляюць: Віка здзейсніла забойства, а потым і сама разбілася на машыне. Наташа не верыць, што сястра магла забіць чалавека, і вырашае знайсці злыдня.

Віталь Кірпічэнка “ Выкупленне”. Галоўны герой кнігі Сяргей вярнуўся на сваю малую радзіму  з пачуццём віны перад ёй.  Яго жаданне адрадзіць родную вёску знайшло водгук у многіх, хто, як і ён, страціў жыццёвы арыенцір. Але для поспеху неабходны сродкі, а іх якраз і не хапае…

Наталля АнтонаваКалядная казка для дарослых. У кнігу ўвайшлі дзве аповесці пра пошукі каханых. У Ксеніі і Люсі было ўсё, акрамя кахання. Аднак менавіта яго, як правіла, і не хапае дзяўчатам для поўнага шчасця. Але сяброўкам пашанцавала.

І другая гісторыя. Вераніка была паспяховым прадпрымальнікам. Яна марыла пра каханне, сям’ю. Аднак выканаць жаданні ніяк не ўдавалася. Да таго ж аднойчы адбылася сустрэча, якая ледзь не перавярнула яе лёс… Уладзімір ГаўрыловічКуды ляціць анёл”. Кніга ўключае аб’яднаныя тэмамі вайны і вечнага кахання аповесці “Святая Параскева”, “Куды ляціць анёл”, “Пах чаромхі”, у якіх сутыкаюцца жыццёвыя прынцыпы: чалавечнасць і бяздушнасць.

Яўген Хвалей “Даруй, каханая”. Аўтар узнімае вельмі далікатную, але надзённую тэму двайнога жыцця мужчыны – у сям’і і паралельна з палюбоўніцай.

Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

4 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago