“Новым кнігам – добры дзень!”

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:

Людміла Мартава “След на вясновым снезе”. У адну раніцу мернае жыццё ціхага гарадка пераварочваецца з ног на галаву. Настаўніца англійскай мовы Міла на прагулцы з сабакам знаходзіць скарб старадаўніх манет. Перад гэтым яе ледзь не збіў вядомы архітэктар – аказваецца, зусім побач ён будуе незвычайны дом. І неўзабаве там жа, у Кузнецкай Слабадзе, знаходзяць цела мясцовага прадпрымальніка. У забойстве падазраюць яго жонку. Яна з дзяцінства сябруе з былым гаспадаром участка, дзе быў схаваны скарб… Гэта выпадковасць ці звёны аднаго ланцуга? Ёй прыйдзецца разабрацца ва ўсім самой;

Дар’я  Данцова “Торт ад Ябеды-карабеды”. Віёла Тараканава ніколі не пройдзе міма чужой бяды. Вось і цяпер яна вырашыла дапамагчы зусім старонняй жанчыне. У рэстаране, дзе вячэралі Вілка з мужам Сцяпанам, да іх падышла незнаёмка, бухнулася на калені і папрасіла дапамогі. Як высветлілася, яе нібыта абвінавацілі ў забойстве, але яна нікога не забівала… Цікава, навошта высвятляць дэталі ў старой гісторыі?

Яўгенія Міхайлава “ Замест гучных слоў”. Галя і Ігар разам шмат гадоў, яны кахаюць і шануюць адзін аднаго. Здаецца, так будзе заўсёды, але аднойчы Ігар раптам знікае… Валянціна стала маці ў сямнаццаць гадоў, але адмовілася ад дачкі, і тая вырасла сапраўднай пачварай… Віка нарадзіла сына ад свайго боса, пасля чаго яны і рассталіся. Праз некалькі гадоў былы палюбоўнік адымае ў Вікі дзіця. Героі твора – звычайныя людзі, бездапаможныя і безабаронныя перад злом. Паасобку ім не выстаяць, але калі яны аб’яднаюцца, то змогуць многае…

Сарына Боўэн “Год нашых таямніц”.  Прыгажун Брыджэр быў зоркай хакейнай каманды Харкнэса і вядомым сэрцаедам, пакуль сямейная трагедыя не змяніла ўсё яго жыццё. Цяпер яго дзень распісаны па хвілінах: вучоба, некалькі падзаробкаў і клопат пра малодшую сястрычку, якую ён вымушаны хаваць у сваім пакоі ў інтэрнаце. Так працягвалася датуль, пакуль у яго свет не ўварвалася Скарлет – прыгожая, разумная, загадкавая. І Брыджэр зразумеў, што прапаў. Аднак яму відавочна, што ў Скарлет ёсць таямніца. І ён зробіць усё, каб разгадаць яе і выратаваць дзяўчыну, якую любіць больш за жыццё;

Валентэн Мюсо “Жанчына справа”. Некалі даволі папулярны галівудскі сцэнарыст Дэвід Бадзіна трапіў у творчы тупік. Раптам да яго звярнуўся легендарны рэжысёр Уолес Харыс, які задумаў зняць свой апошні шэдэўр. Сорак гадоў таму менавіта падчас здымак яго фільма бясследна знікла маці Дэвіда, якой прадказвалі будучыню суперзоркі; справа так і не была раскрыта, нават нягледзячы на тое, што для вышуку падключылася ФБР. Пасля сустрэчы з рэжысёрам Бадзіна разумее, што цяпер яму не будзе спакою, пакуль ён не высветліць усё магчымае аб гэтай трагічнай і цёмнай гісторыі.

Запрашаем усіх жадаючых!

Інга ЛАЎРЭНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

4 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

5 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

19 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

19 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

20 часов ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

20 часов ago