“Новым кнігам – добры дзень!”

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:

Аляксандр Тамонікаў “Крымскі пярэварацень”. Вясна 1944 года. Напярэдадні свайго бежанства з Крыма фашыстам удаецца выкрыць і практычна поўнасцю знішчыць групу савецкіх падпольшчыкаў. Выратаваліся толькі пяцёра. Яны ўпэўнены, што ў іх групе нехта здраднік. Тым больш што адзін з ацалелых, баец па мянушцы Більярдзіст, раптоўна знік зараз жа пасля расправы. З просьбай дапамагчы выявіць у іх радах здрадніка падпольшчыкі звяртаюцца у контрразведку. Справа  даручана капітану Сямёну Альхіну. Ён прапрацоўвае розныя версіі, пакуль яму ў рукі не трапляе паказанне аднаго з абясшкоджаных нямецкіх дыверсантаў…

Уладзімір Колычаў “Убойнае лета”. У выніку рабавання інкасатараў у руках бандыта па мянушцы Пентыум апынулася вялікая сума грошаў. Ён вырашае знішчыць цяперашняга кіраўніка ценевага бізнесу і завалодаць крымінальнымі даходамі ў горадзе. Але пільная братва даведваецца пра намеры Пентыума і развязвае супраць яго сапраўдную вайну. Удзельнічае ў ёй і падпалкоўнік паліцыі Ягор Пракоф’еў, які марыць пакончыць з бандыцкім бязмежжам. Пентыум ладзіць хітрамудрую засаду на свайго праціўніка, не мяркуючы, што ў яе можа трапіць зусім не той, на каго ён палюе…

Таццяна Палякова “Сястрычкі ня промах”. Шукаеш адно, а знаходзіш зусім іншае. У гэтым упэўніліся дзве вынаходлівыя сястры, якія адправіліся ў старажытны рускі горад на пошукі скарба, схаванага іх прадзедам. У іх аб’яўляюцца канкурэнты – каварны брат і мясцовая мафія. Паміж двух вогнішчаў не вельмі зручна, але сёстры не збіраюцца адступаць.

Таццяна Палякова “Я – вашы непрыемнасці”. Цётачка Серафіма збіраецца выдаць пляменніцу Ліку замуж за італьянскага міліянера. Дастаткова толькі прыехаць у Італію, лічыць яна, як натоўп багатых прэтэндэнтаў упадзе ў ногі рускай прыгажуні. Але добраму намеру здзейсніцца не наканавана. Серафіму падставілі ў казіно, дзе яна працавала. Куды кідацца? Да каго звяртацца? У міліцыю – смешна, да блізкіх – грэшна. А лічыльнік цікае без перапынку…

Запрашаем усіх жадаючых.

Інга ЛАЎРЭНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago